Новости Слуцка и Слуцкого района Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Благоустройство

Дбаюць пра прыгажосць роднага горада

28.07.2022
Кожнаму з нас хочацца жыць у чысціні і камфорце: хадзіць па дагледжаных дарожках, назіраць за прыгажосцю яркіх красак на кветніках, адпачываць у цені пухнатых дрэў. Аднак не ўсе берагуць багацце прыроды. Але ёсць людзі, што шчыра дбаюць пра прыгажосць і чысціню роднага горада.

Героі нашага матэрыялу – звычайныя неабыякавыя случчане, якія займаюцца добраўпарадкоўваннем пры дамавых тэрыторый каля шмат павярховак у горадзе. Для кагосьці гэта хобі, для іншага – занятак для душы. Аб’ядноўвае адно – любоў да Случчыны.

Пад’езды каля дома №53 па вуліцы Чэхава тонуць у багацці зеляніны. Тут я сустракаюся са сваёй сураз моўцай – Ганнай Ва сільеў най Ануфрыевай. Рукамі гэтай працавітай жанчыны тут за дзе ся цігадовы тэрмін зроб лена нямала: распрацаваны кветнікі, высаджаны розныя кветкі і кусты, пасаджаны дрэвы. Не гледзячы на ​​свае 86 гадоў, Ганна Васільеўна жыццярадасная і апантаная. З хваляваннем і натхненнем паказвае мне сваіх любіміц – рознага віду ружы. А кветкі, як быццам спецыяльна, ўбачыўшы сваю гаспадыню, ветліва ківаюць набраклымі бутонамі.

– Для мяне праца на зямлі – гэта занятак для душы. Заўсёды прыемна сачыць за кветкамі, якія прыгожа распускаюцца, за буйствам зелені, – расказвае Ганна Васільеўна. – Адразу я апрацоўвала адзін кветнік, потым занялася і астатнімі. Цяпер, праўда, з узростам не заўсёды сіл хапае даглядаць усё. Першыя кветкі садзіла і размножвала сама, ружы купляла. Цяпер вось і жыхары падсаджваюць розныя сарты – і гэта выдатна. Бо толькі дзякуючы агульным намаганням мы зможам зрабіць наш двор яшчэ больш прыгожым. На нашых кветніках і браткі, і стакроткі, і мальвы... Цешыць, што ўсе суседзі імкнуцца берагчы гэтую прыгажосць, тлумачаць сваім дзеткам, што нельга рваць і псаваць кветкі.

З адданасцю да добра ўпа рад кавання на прыдамавой тэ ры торыі па вуліцы Зялёнай, 7а ставіцца і случчанка Галіна Кух цік. З заклапочанасцю яна расказвае пра адваротны бок сваёй любімай справы: часта бывае, што падлеткі ды і дарослыя не шкадуюць раслін – дзе ці абламваюць галіны новых саджанцаў, суседзі выгульваюць каля паса джанай зеляніны сабак. І нараканні жанчыны сапраўды патрабуюць увагі, бо кожнаму трэба выхоўваць пачуццё павагі да навакольнага асяроддзя, да таго, што робіцца працавітымі рукамі дзеля прыгажосці роднага горада.

– Столькі душы, а часта і ўлас ных сродкаў укладваю ў добра ўпарадкаванне тэрыторыі каля нашага дома. Шкада, што ёсць тыя, хто не цэніць людскую працу, – скардзіцца жанчына.

Вялікі ўклад у чысціню і прыгажосць свайго дома па вуліцы Ленінскай, 8 уносіць Андрэй Пісарык. Ён працягвае справу, якую калісьці распачала яго маці. Андрэй не толькі займаецца азеляненнем тэрыторыі, але і сочыць за чысцінёй у пад’ездзе і вакол дома. Не саромеецца случчанін іншым часам выйсці і з мяцёлкай.

– І зімою, і ўлетку мы з бацькам выходзім расчышчаць дарожкі. Працы тут шмат, бывае, дворнік не спраўляецца. Тады мы жвава і з ахвотай прыходзім на дапамогу, – расказвае Андрэй. – Заахвочваем да добрай справы і суседзяў. Прыемна, што яны актыўна ўдзельнічаюць у навядзенні парадку.

Актыўнасці случчаніна можна толькі пазайздросціць: столькі ў яго планаў на тое, каб зрабіць іх дом ячшэ больш прыгожым і ўтульным. Ва ўмелых руках нават самы звычайны двор ператвараецца ў асобны від мастацтва. А калі прагуляцца па нашым горадзе, мяркую, можна знайсці яшчэ нямала добраўпарадкаваных куткоў, якія таксама могуць натхняць.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения