Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Безопасность / Безопасность

Увага! Небяспека

03.05.2018
Пачынаецца пажаранебяспечны перыяд. На тарфяніках, у лясных масівах торфапрадпрыемства «Слуцкае» становішча будзе асабліва складаным.

Распараджэннем старшыні Слуцкага раённага выканаўчага камітэта ў пажаранебяспечны перыяд на тарфяніках забараняецца паляванне, рыбная лоўля, збор ягад, курэнне, распальванне вогнішчаў. Забаронена ездзіць на торфамасівы на аўтатрактарнай тэхніцы, матацыклах і мапедах.

На дарогах, якія вядуць да тарфянікаў, устаноўлены адпаведныя знакі аб забароне ўезду транспарту. У выхадныя і святочныя дні, а таксама ў перыяд высокай пажарнай небяспекі на дарогах да тарфянікаў і ў лесе арганізавана дзяжурства і патруляванне работнікаў пажарнай аховы прадпрыемства, Дзяржаўтаінспекцыі, лясной аховы.
Паважаныя случчане, выконвайце правілы пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфяніках. У выпадку выяўлення ўзгарання ці пажару на тэрыторыі нашага прадпрыемства паведаміце аб гэтым па тэлефонах: 74-3-55, 74-1-01.

Віктар ЧЭЧКА,
інжынер пажарнай аховы
торфапрадпрыемства «Слуцкае».
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения