Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Безопасность / Безопасность

У грамадскім пункце аховы правапарадку

03.05.2018
 Ролю грамадскіх пунктаў аховы правапарадку ў правядзеннi iндывiдуальнай прафiлактычнай работы з асобамі, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, цяжка пераацаніць. Своечасовае рэагаванне на проціпраўныя дзеянні асобных грамадзян, прыняцце адпаведных мер да такіх асоб спрыяюць аздараўленню крымінагеннай абстаноўкі ў раёне.

На тэрыторыі Слуцкага раёна дзейнічаюць 18 грамадскіх пунктаў аховы правапарадку. Aрганізацыйныя пасяджэнні адбыліся ў кожным з іх. На пасяджэнні савета грамадскага пункту аховы правапарадку №2 пабывала карэспандэнт «Слуцкага краю». Кожны трэці чацвер месяца – адзіны дзень прафілактыкі.

Грамадскі пункт аховы правапарадку №2 размешчаны ў будынку інтэрната сыраробнага камбіната. Тут ёсць усё неабходнае для працы. Маюцца стэнд з нагляднай агітацыяй і інфармацыяй па прафілактыцы правапарушэнняў, звесткі пра ўчастковых інспектараў міліцыі, грамадскія фармаванні, якія аказваюць садзейнічанне праваахоўным органам у ахове правапарадку, планы работы, графікі дзяжурстваў і іншае. У склад савета ўваходзяць 20 чалавек. На пасяджэнні была абрана старшыня савета – намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Слуцкі мясакамбінат» па кадравай і ідэалагічнай рабоце  Святлана Анатольеўна Німера. 

Намеснік старшыні Слуцкага райвыканкама Ларыса Генадзьеўна Дабравольская адзначыла, што асноўным напрамкам работы грамадскага фарміравання з’яўляецца садзейнічанне міліцыі ў правядзенні прафілактычнай работы сярод грамадзян, у тым ліку непаўналетніх, схільных да здзяйснення правапарушэнняў, якія злоўжываюць спіртнымі напіткамі, раней былі судзімыя. У полі зроку і прафілактыка сямейнага недабрабыту. Садзейнічаюць ахове правапарадку і добраахвотныя дружыны пры прадпрыемствах, арганізацыях, установах раёна, маладзёжныя атрады аховы правапарадку. Дружыннікі ўдзельнічаюць у ахове правапарадку з міліцыянерамі патрульна-паставой службы, ўчастковымі інспектарамі міліцыі.

Добраахвотная дружына – аб’яднанне грамадзян, якое прымае ўдзел у ахове правапарадку, ажыццяўляе сваю дзейнасць пад кіраўніцтвам упаўнаважаных службовых асоб органаў мясцовага кіравання або iншых юрыдычных асоб, якія яго стварылі.

Начальнік аддзела прафілактыкі правапарушэнняў аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Аляксандр Аляксандравіч Семяновіч абазначыў шэраг задач, над якімі неабходна працаваць членам савета грамадскага пункту. Забеспячэнне правапарадку і бяспекі грамадзян патрабуе сістэмнай і мэтанакіраванай работы з боку ўсіх суб’ектаў прафілактыкі, гаварыў А.А. Семяновіч.

Адна з умоў эфектыўнай прафілактычнай дзейнасці – актыўны ўдзел грамадзян, грамадскіх аб’яднанняў, прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў у ахове правапарадку. Толькі сумеснымі намаганнямі можна дасягнуць станоўчых вынікаў у рабоце.

Ірына КАВАЛЕНКА.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения