Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Безопасность / Безопасность

Спецаперацыя «Мак»

20.06.2019
Праваахоўнікі праводзяць комплекс спецыяльных мерапрыемстваў па выяўленні, папярэджанні і ліквідацыі незаконных пасеваў маку, канопляў і іншых раслін, у складзе якіх ёсць наркатычныя рэчывы.

Як паведамілі ва ўпраўленні наркакантролю і процідзеяння гандлю людзьмі  аддзела ўнутраных спраў Слуцкага райвыканкама, сёлета з 1 красавіка  на тэрыторыі раёна было выяўлена і знішчана больш за 12 кілаграмаў дзікарослага маку. Як правіла, выяўлены мак  знішчаюць. Уладальніку ж прыватнага ўчастка, на якім ёсць расліна, пагражае адміністрацыйная адказнасць.

За незаконны пасеў або вырошчванне   нарказмяшчальных маку і канапель без мэты іх збыту ці вырабу наркатычных сродкаў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць згодна з арт. 16.1 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях – штраф у памеры да 20 базавых велічынь. Грамадзяне, якія займаюцца пасевам або вырошчваннем маку і канопляў з мэтай іх збыту ці вырабу наркатычных сродкаў, будуць несці крымінальную адказнасць па арт. 329 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Згодна з дадаткам да арт. 328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, грамадзяне, якія добраахвотна здаюць наркатычныя сродкі, псіхатропныя рэчывы, іх прэкурсоры і аналагі і актыўна спрыяюць выяўленню або спыненню злачынства, звязанага з незаконным абаротам гэтых сродкаў, рэчываў, выкрыццю тых, хто іх учыніў, выяўленню маёмасці, здабытай злачынным шляхам, вызваляюцца ад крымінальнай адказнасці за дадзенае злачынства.

З маку робяць цяжкія наркатычныя рэчывы. Вытворчасцю наркотыкаў многія нарказалежныя займаюцца ў дамашніх умовах, вырабляючы яд, які губіць не толькі іх саміх. 

Паважаныя грамадзяне, калі вам вядомы факты незаконнага абароту наркотыкаў, паведаміце пра гэта па тэлефоне 102. Ананімнасць гарантуецца!

Ірына МАЛЯЎКА.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения