Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Безопасность / Безопасность

Прафілактыка – агульная справа

05.04.2018
 Прафілактыка п’янства і алкагалізму, наркаманіі, барацьба з імі з’яўляюцца важнымі задачамі як на дзяржаўным узроўні, так і для грамадства ў цэлым. Гэтыя і іншыя пытанні абмеркавалі на мінулым тыдні падчас пасяджэння  камісіі па прафілактыцы алкагалізму, наркаманіі і суіцыдаў пры Слуцкім раённым выканаўчым камітэце.

На агульных пытаннях па выяўленні суіцыдаў засяродзіў увагу прысутных загадчык псіханеўралагічнага аддзялення ўстановы аховы здароўя «Слуцкая цэнтральная раённая бальніца» Алег Рычардавіч Блізняк.  У прыватнасці, спыніўся на гэтай праблеме з медыцынскага погляду: ахарактарызаваў учыненыя выпадкі суіцыдаў у залежнасці ад полу асоб, узросту, адукацыі, занятасці, назваў іх асноўныя прычыны. У Слуцкай цэнтральнай раённай бальніцы праводзіцца прафілактычная работа з групай рызыкі. Ананімна можна звярнуцца да нарколага ці псіхіятра, якія акажуць кваліфікаваную псіхалагічную дапамогу. На базе дарослай паліклінікі функцыянуе цэнтр моладзі і падлеткаў «Давер», куды таксама можна звярнуцца ананімна. 

Начальнік аддзела правапарадку і прафілактыкі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Аляксандр Аляксандравіч Семяновіч звярнуў  увагу ўдзельнікаў пасяджэння, што сёлета адзначаецца павелічэнне агульнай колькасці злачынстваў, здзейсненых у стане алкагольнага ап’янення: па лініі крымінальнага вышуку зарэгістравана 31 злачынства  (летась – 18), 49,2 працэнта. Сёлета за два месяцы з нелегальнага абароту канфіскавана 254,07 літра спіртаўтрымліваючай вадкасці, у тым ліку 12,11 літра самагону, 1,96 літра спірту і спіртаўтрымліваючай вадкасці, знішчаны два самагонныя апараты. За парушэнне антыалкагольнага заканадаўства за два месяцы 2018 года да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 399 грамадзян, у тым ліку 33 – за распіццё алкагольных, слабаалкагольных напіткаў і піва ў грамадскіх месцах. Па фактах п’янства на працоўных месцах складзены 8 адміністрацыйных пратаколаў. 

Начальнік аддзялення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі аддзела ўнутраных спраў Слуцкага райвыканкама Вячаслаў Мікалаевіч Рэут адзначыў, што супрацоўнікамі аддзела сёлета за два месяцы выяўлена 10 злачынстваў, у тым ліку 8 адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асоба цяжкіх. У адносінах да аднаго непаўналетняга ўзбуджана крымінальная справа.  З пачатку года да крымінальнай адказнасці прыцягнута трое грамадзян, якія  стаяць на наркалагічным уліку. У Слуцкім раёне пад наркалагічным наглядам у цэнтральнай раённай бальніцы – 65 чалавек.
Комплекс аператыўна-прафілактычных мерапрыемстваў праводзіцца ў сферы легальнага абароту наркотыкаў. Так, сёлета за два месяцы выяўлена тры такія злачынствы, два з якіх адносяцца да катэгорыі цяжкіх. 
Шэраг мерапрыемстваў па прафілактыцы наркаманіі насельніцтва, своечасовае выяўленне і пастаноўку на ўлік грамадзян, якія ўжываюць наркатычныя сродкі, псіхатропныя рэчывы, праводзяць спецыялісты наркалагічнай службы цэнтральнай раённай бальніцы. Для арганізацыі эфектыўнай работы па прафілактыцы асацыяльных паводзін вучняў у аддзеле адукацыі, спорту і турызму райвыканкама забяспечана максімальная занятасць дзяцей. Іх прыцягваюць у сацыяльна значную дзейнасць, у работу аб’яднанняў па інтарэсах, якія дзейнічаюць на базе ўстаноў адукацыі і культуры. 

Пэўная работа, накіраваная на прафілактыку п’янства і алкагалізму, фарміраванне здаровага ладу жыцця, праводзіцца ўстановамі аховы здароўя, адукацыі, культуры. Для выяўлення наркаспажывання ў маладзёжным асяроддзі, вызначэння больш эфектыўных форм і метадаў прафілактычнай дзейнасці ў раёне праводзіцца ананімнае анкетаванне навучэнцкай моладзі. Арганізавана кансультацыя ўрача-нарколага пры правядзенні штогадовых медыцынскіх аглядаў навучэнцаў школ, сярэдніх спецыяльных устаноў адукацыі. 

Намеснік старшыні райвыканкама Ларыса Геннадзьеўна Дабравольская адзначыла, што папулярызацыя здаровага ладу жыцця, прафілактыка шкодных звычак – справа агульная. Толькі сумеснымі намаганнямі ўсіх суб’ектаў прафілактыкі магчыма дасягнуць станоўчых вынікаў у дадзеным кірунку дзейнасці. Па выніках пасяджэння прыняты адпаведныя рашэнні.

Ірына КАВАЛЕНКА.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения