Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Безопасность / Безопасность

Патрабуе асаблівай увагі сітуацыя з наркаманіяй і незаконным абаротам наркотыкаў

27.03.2018
Карэспандэнт «Слуцкага краю» пагутарыла з начальнікам аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі аддзела унутраных спраў Слуцкага райвыканкама Вячаславам Мікалаевічам Рэутам:

– У 2018 годзе супрацоўнікамі нашага аддзела выяўлена 13 злачынстваў, у тым ліку 11 адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх. 

Напрыклад, у пачатку лютага 2018 года быў затрыманы грамадзянін С., які знаходзіцца на ўліку ўрача-нарколага. У ходзе вобыску ў яго было выяўлена 37 таблетак небяспечных псіхатропных рэчываў, якія можна набыць толькі па рэцэпце ўрача-нарколага. Грамадзяніну С. дадзеныя прэпараты не назначаны. У ходзе праверкі было ўстаноўлена, што таблеткі ён купіў у знаёмага случчаніна, які атрымлівае іх па рэцэпце. 

Дзякуючы цеснаму ўзаемадзеянню праваахоўных органаў, устаноў аховы здароўя і грамадскасці колькасць злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў, па Мінскай вобласці знізілася на 12%. На 22% павялічылася колькасць выяўленых асабліва цяжкіх злачынстваў, звязаных менавіта са збытам наркотыкаў.

Пару тыдняў таму была ўзбуджана крымінальная справа ў дачыненні да 17-гадовага жыхара Слуцка, навучэнца адной з вучэбных устаноў раёна, які хацеў збыць 2,34 грама марыхуаны. Наркатычнае рэчыва малады чалавек набыў у знаёмага.

На шчасце, гэта першае за апошнія тры гады выяўленае злачынства, звязанае з незаконным абаротам наркотыкаў, з удзелам непаўналетніх.

За мінулы год нашым аддзелам было знішчана ў агульнай колькасці 28 тон канопляў. З незаконнага абароту канфіскавана амаль 7 кілаграмаў высушанай расліны (пачак ад запалак – гэта 2,5 грама), 60 грамаў спайсаў. 

Павялічылася колькасць людзей, якія ўжываюць насвай. За мінулы год мы склалі 4 пратаколы, сёлета – ужо 3. Летась  было 5 фактаў  знаходжання ў грамадскім месцы ў стане наркатычнага ап’янення, у гэтым – 1.

Сёлета з незаконнага абароту па крымінальных справах канфіскавана 3,6 грама марыхуаны, 0,1 грама псіхатропных рэчываў, 67 таблетак, якія змяшчаюць небяспечнае наркатычнае рэчыва.

З мэтай рэагавання на аператыўнае становішча супрацоўнікамі аддзела па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі ажыццяўляецца комплекс аператыўна-прафілактычных мерапрыемстваў у сферы легальнага абароту наркотыкаў. За мінулы перыяд 2018 года супрацоўнікамі аддзялення выяўлены 3 такія злачынствы, 2 з якіх адносяцца да катэгорыі цяжкіх.

ДАВЕДКА. У Слуцкім раёне на наркалагічным назіранні па стане на 1 сакавіка 2018 года знаходзяцца 65 чалавек, з іх 7 стаяць на прафілактычным уліку. Непаўналетніх на наркалагічным уліку няма.

На базе Слуцкай ЦРБ ажыццяўляе сваю дзейнасць кабінет замяшчальнай метадонавай тэрапіі, на ўліку – 11 случчан.

Ірына МАЛЯЎКА.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения