Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Безопасность / Безопасность

Кантралюйце нагрузку на электрасетку

27.02.2021
Нярэдка прычынамі ўзнікнення пажара могуць стаць няспраўная электраправодка, іскрэнне і нагрэў кантактных злучэнняў, парушэнне правіл эксплуатацыі і мантажу электрасетак, кароткае замыканне, перагрузка электрасеткі. Таму вельмі важна правільна разлічваць магутнасць электрапрыбораў і абмяжоўваць нагрузку на сетку.

Супрацоўнікі Слуцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях нагадваюць жыхарам горада і раёна аб мерах пажарнай бяспекі пры выкарыстанні электраабсталявання:

 не ўключайце адначасова ў сетку некалькі магутных электрапрыбораў;

не выкарыстоўвайце няспраўныя або самаробныя электразасцерагальнікі;

перыядычна правярайце стан электраправодкі ў доме (кватэры) і давярайце гэтую справу толькі кваліфікаваным спецыялістам;

 не завязвайце электрапровад ў вузлы, не падвешвайце іх на цвіках;

не стаўце электраабагравальнік на дыван і драўляную падлогу;

 мэблю, шторы і цюль неабходна трымаць на бяспечнай адлегласці ад уключаных электрапрыбораў;

электрапрыборы, якія выкарыстоўваюцца на кухні, неабходна ўстанаўліваць на незгаральныя падстаўкі (з азбафанеры, цэглы або азбесту) далей ад штор, фіранак і іншых рэчаў;

 не пакідайце ўключаныя ў сетку электрапрыборы, тэлевізары без нагляду, абавязкова адключайце прыбор ад сеткі.

Памятаеце, што захоўваць сваё жыллё ў пажарабяспечным стане па сілах кожнаму з нас! Беражыце сябе, сваіх блізкіх і сваю маёмасць!


Слуцкі РАНС.

К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения