Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Безопасность / Безопасность

Дысцыпліна – залог поспеху. Рэйд па сельгаспрадпрыемствах Случчыны

03.08.2018
 Працягваецца ўборачная. І калі задача аграрыяў – уборка збожжа, то супрацоўнікаў органаў унутраных спраў – мінімізацыя крымінагенных рызык і папярэджанне правапарушэнняў у сельскагаспадарчай сферы.

У чарговы рэйд па сельгаспрадпрыемствах Случчыны разам са старшым оперупаўнаважаным аддзялення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Яўгеніем Сяргеевічам Палазнікам, інспектарам ДАІ Слуцкага РАУС Дзмітрыем Мікалаевічам Семібратавым, участковым інспектарам міліцыі Слуцкага РАУС Аляксандрам Мікалаевічам Якавіцкім адправілася карэспандэнт «Слуцкага краю».

Каля прахадных правяраючых амаль усюды сустракалі вартаўнікі.

– Мы ўжо прывыклі да праверак і разумеем, што за нядобрасумленнае стаўленне да службы давядзецца несці адказнасць, – сказаў адзін з іх. – Таму, калі хочаш тут працаваць, трэба выконваць абавязкі на ўсе 100 працэнтаў.

– Фактаў безгаспадарчасці ў сельгасарганізацыях менш, у тым ліку дзякуючы намаганням нашых супрацоўнікаў, якія выяўляюць аматараў моцных напіткаў і раскрадальнікаў дзяржаўнай маёмасці, – адзначыў у гутарцы Яўгеній Сяргеевіч Палазнік. – Колькасць такіх парушэнняў знізілася ў разы, але, на жаль, цалкам яны не выкаранены.

Праверка камбайнераў на мехдвары ААТ «Вітка-Агра» (вёска Акцябр) парадавала. Усе работнікі былі цвярозымі.

Усім вядома, колькі сіл і сродкаў траціцца на вырошчванне збожжа, яго ўборку. Нямала! Пасля застаецца толькі акуратна перавезці ўбраны ўраджай, каб на нашых сталах заўсёды быў духмяны хлеб. Але часам адбываецца не так. Не заўсёды вадзіцелі прыкрываюць тэнтам машыну з зернем, забываюць запоўніць пуцявы ліст. Зразумела, яны рана адпраўляюцца ў рэйс, але ж і механік у гэты час ужо на рабоце і можа падпісаць пуцявы ліст. Так не павінна быць.

Не выявілі парушэнняў на малочнатаварных фермах саўгаса «Рачкавічы» і ААТ «Падлессе-2003».

Праведзена прафілактыка крадзяжоў паліва ў сельгасарганізацыях.

Як адзначылі супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў Слуцкага райвыканкама, набыццё, захоўванне, выкарыстанне або рэалізацыя фізічнымі асобамі афарбаванага нафтавага вадкага паліва, якое пастаўляецца ва ўстаноўленым парадку ў арганізацыі, што выконваюць работы, звязаныя з вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі, цягнуць накладанне штрафу ў памеры да 50 базавых велічынь.

У час такога адказнага часу, як правядзенне ўборачнай кампаніі, асаблівую ўвагу сельгасарганізацыям трэба надаваць дысцыпліне, бо яна, як вядома, – залог поспеху.

Рэйды па сельгасарганізацыях Слуцкага раёна працягваюцца.

Ірына МАЛЯЎКА.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения