Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Безопасность / Безопасность

Бяспекі не бывае шмат!

27.09.2019
 Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі актывізавалі работу па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў.  Зараз у фокусе зноў праблема наездаў на пешаходаў. У большасці выпадкаў гэта віна вадзіцеляў, але і пешаходы не заўсёды выконваюць правілы дарожнага руху. У чым змагла пераканацца карэспандэнт «Слуцкага краю» падчас рэйду з інспектарамі аддзела ДАІ Слуцкага РАУС па вуліцах горада.

Першымі, хто прыцягнуў увагу супрацоўнікаў ДАІ, сталі два веласіпедысты, якія рухаліся па зігзагападобнай траекторыі. Падазрэнні міліцыянераў пацвердзіліся, абодва ўладальнікі «жалезных коней» відавочна былі ў алкагольным ап'яненні.

– Я лічу, што гэтыя нецвярозыя грамадзяне маглі стаць удзельнікамі ДТЗ, –  падзяліўся сваім меркаваннем старшы інспектар АДАІ Слуцкага РАУС Дзмітрый Сыцько. – Веласіпед – такі ж транспартны сродак, які ўдзельнічае ў дарожным руху, як і аўтамабіль. А знаходжанне ўдзельніка дарожнага руху на праезнай частцы ў стане алкагольнага ап'янення – недапушчальна, нават калі ён кіруе самакатам.

Наступным парушальнікам быў аўтаўладальнік, які не прапусціў пешахода на «зебры».

– Ды я яго проста не заўважыў,  –  апраўдваўся мужчына, – перада мной аўтамабіль праехаў, я быў упэўнены, што пешаходаў няма.

– Мая вам парада: у наступны раз прытарможваць у любым выпадку, тады сто працэнтаў пазбегнеце непрыемнасцей, – адзначыў інспектар.

Далей  аўтамабіль ДАІ спыніўся паміж двума пешаходнымі пераходамі, якія знаходзяцца ў поўнай бачнасці адзін ад аднаго.

Літаральна праз пару хвілін, хутка паглядзеўшы па баках, дарогу перабегла пажылая жанчына.

– Ой, я ведаю ўсё, што вы мне цяпер скажаце,  –  закаціла вочы парушальніца. – Я ведаю што нельга, ведаю, што ёсць пешаходны пераход, проста вельмі спяшалася і не звярнула ўвагі, што вы тут стаіце. Але паверце, я ўпершыню перабягала, заўсёды прытрымліваюся правілаў дарожнага руху. 

Не паспелі супрацоўнікі ДПС правесці прафілактычную гутарку з адной парушальніцай, як, уткнуўшыся ў мабільны тэлефон, прама перад аўтамабілем ДАІ дарогу перайшла дзяўчына.

– Ну хоць бы па баках глядзелі, – звярнуўся да парушальніцы Дзмітрый Сыцько,  –  убачыўшы міліцыянераў, на пешаходны пераход пяць крокаў прайшлі б, ці хаця б ад тэлефона пры пераходзе праезнай часткі адарваліся.

– Ой, я проста на абедзе была, – адказвала відавочна засмучаная дзяўчына. – Вось начальніца патэлефанавала, каб тэрмінова крыху раней прыйшла. Спяшалася проста…

Пра тое, што спешка абедзвюх парушальніц магла прывесці да сумных выннікаў, дамы нават не задумваліся…

Усяго ў гэты дзень было выяўлена больш за дзесяць падобных парушальнікаў. З аднымі правялі прафілактычныя гутаркі, іншым –выпісалі пісьмовыя папярэджанні.

ДАВЕДКА. З 1 верасня супрацоўнікамі ДАІ было выяўлена… нецвярозвых за рулем, складзена… пратаколаў на пешаходаў, здарылася … дарожна-транспартных здарэнняў, пацярпела .. чалавек, з іх .. дзеці.

Немалой праблемай на дарогах, па словах супрацоўнікаў ДАІ, застаецца адсутнасць у пешаходаў флікераў у цёмны час сутак.

– Цяпер з кожным днём цямнее ўсе раней, – адзначае Д. Сыцько. – Многім даводзіцца вяртацца з працы ўжо ў прыцемках. Ледзь сышоў з тратуара – і цябе ўжо не відаць. Дадайце да гэтага святло фар аўтамабіляў якія едуць насустрач, адсутнасць асвятлення… Заўважыць нічым не пазначанага пешахода ў цёмным адзенні амаль немагчыма. Асабліва, калі гэта маленькі дзіця.



У завяршэнні рэйду ў рамках акцыі «Пешаход» інспектары ДАІ наведалі выхаванцаў Лучнікоўскага дзіцячага сада і, нагадаўшы дзеткам асноўныя правілы дарожнага руху, падарылі ім флікеры.



– Вадзіцель заўважае дзіця са святлоадбівальнікам на вопратцы або заплечніку са значна большай адлегласці, чым пешахода без яго, – тлумачыў дзеткам інспектар. – Галоўнае размясціць флікер так, каб яго было добра відаць. Запомніце, бяспекі шмат не бывае!

Ірына МАЛЯЎКА.

К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения