Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / К 80-летию освобождения Беларуси

З архіва "Слуцкага краю"

08.05.2021
 Пётр Цімафеевіч Чарніцкі з вёскі  Ушаловічы.  Землякі добра памятаюць гэтага   энергічнага, актыўнага юнака.  Ён  вучыўся ў  Сяражскай школе. Шмат праяўляў ініцыятывы. Камсамольцы школы выбіралі яго  сакратаром   камітэта. За выдатную вучобу  Пётр  атрымліваў падзякі, граматы.

Пасля школы Пётр Чарніцкі застаўся працаваць у калгасе «Уперад», які тады быў арганізаваны ў роднай вёсцы Ушаловічы. Па яго прапанове камсамольцы арганізоўвалі суботнікі па будаўніцтву дзіцячых ясляў, абсталяванню спартыўных пляцовак. Моладзь наладжвала цікавыя мерапрыемствы ў хаце-чытальні, бібліятэцы. Працавалі гурткі мастацкай самадзейнасці.

У 1938 годзе Пётр Цімафеевіч Чарніцкі працаваў сакратаром Бокшыцкага сельскага Савета, а затым – у Слуцкім аддзяленні Дзяржаўнага банка. Праз год яго прызвалі ў Чырвоную Армію. Юнак закончыў радыё-стралковую, а  затым  –  авіяцыйную  школу.

 У гады  Вялікай Айчыннай вайны Пётр Цімафеевіч Чарніцкі ў складзе адной з лётных эксадрылій мужна біў ворага. У многіх баях удзельнічаў паветраны смяльчак з вёскі Ушаловічы. Пад Сталінградам ён абараняў савецкае неба ад нямецкіх сцярвятнікаў. У адным з баёў загарэўся самалёт П.Ц. Чарніцкага. Мужны сокал загінуў смерцю героя.
Жыхары вёскі Ушаловічы свята ўшаноўваюць памяць свайго земляка, камуніста Пятра Цімафеевіча Чарніцкага, які многа зрабіў ў імя перамогі над ворагам.

У.   БАСАЛЫГА,
слухач школы рабселькораў.

8 мая 1969 г., №54 (6742), «Шлях Ільіча».


К списку записей раздела