Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / К 80-летию освобождения Беларуси

Праект «Слуцкага краю» «Мы памятаем!»

09.04.2019
На гэтым фотаздымку Марыя Мікалаеўна Бурак з вёскі Гольчычы. Падчас Вялікай Айчыннай вайны яна была сувязной у партызанскім атрадзе. Раніцай 1944 года Марыя ішла на чарговае заданне з Іванам Кратом. Яны пачулі стрэлы – немцы акружылі вёску... Марыю паранілі, ісці далей яна не магла і адправіла ў атрад Івана. Вядома, што немцы яе пыталі, потым забілі... 

Пра сваю цёцю нам расказала случчанка Таццяна Іосіфаўна Савеня, а ёй – яе матуля, аднавяскоўцы. Гэта адзіны фотаздымак, які застаўся ў сям’і. Таццяна Іосіфаўна расказвала, што некалі  ён  вісеў на стэндзе «Яны змагаліся за Радзіму» ў школе.

Падчас вайны загінуў дзядуля Таццяны Іосіфаўны, бацька Марыі, Мікалай Пятровіч Бурак. Ён адзначаны ордэнам Айчыннай вайны другой ступені, пахаваны ва Усходняй Прусіі. Другі дзядуля Антон Іосіфавіч Шкурскі і яго сын таксама ваявалі з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.


* * *

Вялікая Айчынная вайна закранула кожную беларускую сям’ю. Імёны нашых землякоў, якія доблесна змагаліся з ворагам, перадаюць з пакалення ў пакаленне іх родныя і блізкія, аб іх подзвігу гавораць на ўроках гісторыі.

Напярэдадні 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў рэдакцыя газеты «Слуцкі край» распачынае патрыятычны праект «Мы памятаем!». Запрашаем да ўдзелу ўсіх случчан. Дасылайце або прыносьце ў рэдакцыю фотаздымкі вашых родных, сваякоў, якія ваявалі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, з кароткай біяграфічнай даведкай пра іх.

Мы будзем друкаваць фотаздымкі на старонках газеты. Ушануем разам памяць пра нашых герояў!
К списку записей раздела