Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / К 80-летию освобождения Беларуси

Дзякуй за мір!

09.05.2020
Іван Савельевіч Салаўянаў у час Вялікай Айчыннай вайны змагаўся з ворагам у складзе 152-й стралковай дывізіі 28-й арміі 1-га і 3-га Беларускіх франтоў. Ваяваў з 1943 года. У адным з баёў ва Усходняй Прусіі вынес з поля бою параненага камандзіра ўзвода, сам атрымаў раненне. Удзельнічаў у вызваленні Кенігсберга, у баях пад Берлінам, неаднаразова быў паранены. Перамогу сустракаў у армейскім шпіталі.

Выпрабаванні не зламілі гэтага чалавека. Пасля вайны Іван Савельевіч абраў прафесію вайскоўца, нёс службу ў Слуцку, быў камандзірам танкавага батальёна, звольніўся ў запас у званні падпалкоўніка. Яшчэ ён атрымаў педагагічную адукацыю, працаваў у Лядненскай СШ.

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны ІІ ступені, медалямі «За адвагу», «За баявыя заслугі», «За ўзяцце Кенігсберга», «За Перамогу над Германіяй» і іншымі. 

Дзякуй, шаноўны Іван Савельевіч, і ўсе-ўсе нашы дарагія ветэраны, за мір на роднай зямлі!

К списку записей раздела