Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / К 80-летию освобождения Беларуси

Дзеля жыцця на зямлi

21.07.2022
Яму не было яшчэ і пятнаццаці, калi застаўся сіратой. Аркадзь вучыўся ў Амговiцкай школе, зарабляў адначасова на жыццё. Пасля заканчэння школы працаваў настаўнікам у Любанскім раёне, быў сакратаром мясцовага сельсавета.

Наступіў грозны 1941 год. Ён парушыў усе жыццёвыя планы юнака. Пры першай магчымасці Аркадзь Пенязь пайшоў у партызанскі атрад імя М.В. Фрунзе брыгады iмя А.В. Суворава. Нямала страт, выпрабаванняў давялося перажыць побач з сябрамі па зброі, якiя цанілі, паважалі Аркадзя, нягледзячы на яго маладосць. Куды б ні пасылаў юнака камандзір узвода Леанід Тарасевіч, Аркадзь заўсёды выконваў заданне.

Вясна 1944 г. Вёска Гольчыцы. Ноч. Гітлераўцы арганізавалі карную экспедыцыю супраць партызан. Узвод Тарасевіча ахоўваў партызанскi лагер. Разведчыкі заўважылі ворагаў і паведамілі ў партызанскі атрад. Узвод жа заняў абарону недалёка ад Гольчыцкага лясніцтва. Аркадзь Пенязь быў у перадавым дазоры. Жыхары Гольчыц, адчуваючы небяспеку, кінулiся ў лес. Іх праследавалі і фашысты, і палiцаi, якiя набліжаліся да партызанскага паста. Адступаць не было куды. Але і стрымліваць доўга націск варожай групы аднаму не пад сілу.

Успыхнула ракета, і раздалася кулямётная чарга. Паранены Аркадзь упаў на зямлю. Яго акружылі. I тады юнак узарваў гранату. Так загінуў мужны партызан, знішчыўшы групу гітлераўцаў. 

Партызаны пахавалі героя на могілках в. Амговічы. У апошні шлях свайго земляка праводзілі ўсе мясцовыя жыхары.

Па матэрыялах кнігі «Памяць».

К списку записей раздела