Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / К 80-летию освобождения Беларуси

Да Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакосту ў Ленінскім ВПК яслі-сад – сярэдняя школа правялі мерапрыемства

27.01.2022
27 студзеня – Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту

Халакост – масавае знішчэнне і пераслед нацыстамі прадстаўнікоў габрэйскай нацыянальнасці. 27 студзеня 1945 года былі вызвалены савецкімі войскамі вязні канцэнтрацыйнага лагера Асвенцым, у 60 кіламетрах на захад ад польскага горада Кракаў. Менавіта гэты дзень ААН прызнала Міжнародным днём памяці ахвяраў Халакоста. За перыяд Другой сусветнай вайны былі забітыя нацыстамі 6 мільёнаў габрэяў. Фашысцкая ідэалогія ставіла сваёй мэтай вырашэнне «габрэйскага пытання» шляхам поўнага знішчэння гэтага народа.

Менавіта Міжнароднаму дню памяці ахвяр Халакосту было прысвечана мерапрыемства ў ДУА «Ленінскі ВПК яслі-сад-сярэдняя школа». Вучні 9 класа за «круглым сталом» абмяркоўвалі пытанні памяці ахвяраў Халакосту на тэрыторыі Беларусі і за яе межамі. Канцэнтрацыйны лагер Трасцянец, які знаходзіўся каля Мінску займае чацвёртае месца пасля Асвенцыму, Майдэнэку і Трэблінкі сярод лагероў смерці па колькасцізнішчаных. Канцэнтрацыйны лагер быў створаны восенню 1941 года. У Трасцянцы знішчаліся мірныя жыхары, ваеннапалонныя з СССР, а таксама грамадзяне Польшчы, Аўстрыі, Германіі, Чэхаславакіі. Людзі, якія траплялі ў гэты лагер жылі не больш 1 – 2 дзён. Падчас мерапрыемства вучні знаёміліся з біяграфіямі ахвяр гэтай жорсткай вайны. Толькі гісторыі кожнага чалавека могуць паказаць увесь жах лёсаў людзей, якія сталі нявольнымі вязьнямі «нямецкай машыны смерці».

Напрыканцы мерапрыемства вучні выказаліся аб тым, што кожны з нас можа зрабіць, каб у будучым такое ніколі не паўтарылася. Вывучэнне ваеннага мінулага – гэта не толькі захаванне памяці празагінуўшых, але і адна з умоў выжывання сучаснага чалавека.

Кацярына ПРЫЛІШЧ,
настаўнік гісторыі, грамадазнаўства і мастацтва.
ДУА «Ленінскі ВПК яслі-сад – сярэдняя школа».
К списку записей раздела