Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / К 80-летию освобождения Беларуси

Да 75-годдзя вызвалення: «Слуцкі край» распачынае патрыятычны праект «Мы памятаем!»

28.02.2019
Вялікая Айчынная вайна закранула кожную беларускую сям’ю. Імёны нашых землякоў, якія доблесна змагаліся з ворагам, перадаюць з пакалення ў пакаленне іх родныя і блізкія, аб іх подзвігу гавораць на ўроках гісторыі.

Напярэдадні 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў рэдакцыя газеты «Слуцкі край» распачынае патрыятычны праект «Мы памятаем!». Запрашаем да ўдзелу ўсіх случчан. Дасылайце або прыносьце ў рэдакцыю фотаздымкі вашых родных, сваякоў, якія ваявалі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, з кароткай біяграфічнай даведкай пра іх.

Мы будзем друкаваць фотаздымкі на старонках газеты.

Ушануем разам памяць пра нашых герояў!

Матэрыялы праекта вы можаце прачытаць па ссылцы: http://s-k.by/ru/75let-ru/
К списку записей раздела