Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / К 80-летию освобождения Беларуси

Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Аляксандр Паўлавіч Смірноў: «Беражыце мір на зямлі!»

09.05.2021
З кожным годам тых, хто ўдзельнічаў у баях за Вялікую Перамогу над нямецка-фашысцкімі захопнікамі, застаецца ўсё менш і менш. І з кожным годам у нас, нашчадкаў, усё больш падстаў спыніцца, падумаць і асэнсаваць урокі вайны.

Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Аляксандр Паўлавіч Смірноў родам з вёскі Кужалева Іванаўскай вобласці (Расія). 20 чэрвеня 1941 года ён адзначыў сваё 19-годдзе, а на другі дзень вайны яго прызвалі ў рады Чырвонай Арміі.

– Нам сказалі, што вязуць у Беласток, але ж даехалі толькі да Смаленска, і нас адправілі ў Маскву. Быў камандзірам гарматы 745-га артылерыйскага палка Маскоўскай зоны проціпаветранай абароны. Мы «лавілі» варожыя самалёты пражэктарамі, – успамінае ветэран.

Аляксандр Паўлавіч прайшоў праз усю вайну. У 1945 годзе ў складзе Паўночнай групы войск удзельнічаў у баях за вызваленне Польшчы. Пасля заканчэння вайны да 1947 года быў на звыштэрміновай службе. У 1947 годзе ён прыехаў на Случчыну да сябра. Пазнаёміўся з дзяўчынай, на якой ажаніўся. Маладая сям’я пераехала ў вёску Чырвоная Старонка.

Аляксандр Паўлавіч служыў на Урэччы пісарам, на іншых пасадах. Калі часць расфарміравалі, ён працаўладкаваўся ў калгас «Краіна Саветаў», быў брыгадзірам на лесапілцы. У 1956 годзе закончыў курсы і працаваў трактарыстам да 73 гадоў.

За заслугі перад Радзімай узнагаро-джаны ордэнам Айчыннай вайны другой ступені, медалямі «За адвагу», «За перамогу над Германіяй», юбілейнымі медалямі.

– Няхай мы, ветэраны, застанемся адзінымі ўдзельнікамі і сведкамі цяжкіх падзей 1941 – 1945 гадоў, а вы толькі чытайце пра іх, – сказаў на развітанне Аляксандр Паўлавіч. – Вайна – гэта страшна. Шануйце і беражыце мір на зямлі!

Ірына КАВАЛЕНКА.

К списку записей раздела