Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / К 80-летию освобождения Беларуси

Алею Памяці заклалі настаўнікі і вучні Вясейскай сярэдняй школы

06.05.2022
 Вясна. Цёплы сонечны дзень. У нашай школе ён асабліва светлы ад усмешак дзяцей, іх удзячных слоў, пажаданняў. Узнёслы настрой. Гучыць музыка.

Настаўнікі і вучні прапанавалі закласці Алею, прысчвечаную Году гістарычнай памяці ў гонар 77-годдзя Перамогі і напярэдадні 110-гадовага  юбілею з дня адкрыцця дзяржаўнай установы адукацыі “Вясейская сярэдняя школа”.
На школьным двары вучні, настаўнікі, бацькі. Яны вітаюць дарагіх гасцей, якія з задавальненнем прыйшлі на свята. Гэта былы дырэктар школы Георгій Раманюк, педагогі-ветэраны педагагічнай працы, Тамара Філіпеня, Наталія Верамейчык, дырэктар ААТ “Вясейскі Пакроў” Людміла Савановіч. З вялікай павагай слухалі Г.С. Раманюка, які нагадаў прысутным аб тых жахлівых гадах ваеннага ліхалецця. Ён пажадаў усім міра і спакою, выказаў упэўненасць, што гераізм і мужнасць нашага народа навечна застануцца ў людской памяці.

Прыгожыя вечназялёныя туі пасадзілі ўсе разам: і настаўнікі, і вучні, і ветэраны педагагічнай працы. Усе мы былі сведкамі закладкі алеі ў памяць герояў, якія загінулі, вызваляючы нашу Радзіму.

Яшчэ доўга не змаўкалі песні ваеннай пары, не сціхалі дзіцячыя галасы ў школе.

Яшчэ не раз мы сустрэнемся каля помніка загінуўшым аднавяскоўцам, каб успомніць усіх, выказаць словы ўдзячнасці, захаваць памяць пра іх подзвіг дзеля жыцця на зямлі.

Зоя Алешка,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры 
ДУА “Вясейская сярэдняя школа”. 

К списку записей раздела