Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / К 80-летию освобождения Беларуси

Абласное свята, прысвечанае 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, адбылося ў Нясвіжы

04.07.2019
 Урачыстасці, мітынгі, канцэртныя праграмы і святочныя салюты – больш за 200 розных мерапрыемстваў адбыліся ў Мінскай вобласці ў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Маштабны абласное свята, прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, адбылося ў Нясвіжы.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Мінскага аблвыканкама Анатолій Міхайлавіч Ісачанка, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – инспектор па Мінскай вобласці Ігар Яўсееў, старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровыя грамадзяне Мінскай вобласці, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і палітычных партый, дэлегацыі рэгіёнаў вобласці. У ліку гасцей былі і прадстаўнікі Слуцкага раёна, у тым ліку Ганаровыя грамадзяне Мінскай вобласці Сяргей Іванавіч Шклярэўскі, Мікалай Ільіч Васілевіч.

Да Вечнага агню на брацкай магіле і помніка савецкаму салдату кветкі ўсклаў старшыня Мінскага аблвыканкама Анатолій Міхайлавіч  Ісачанка.




Старшыня Мінаблвыканкама шчыра віншаваў прысутных з Днём Незалежнасці і 75-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 

– Мы ганарымся тым, што Мінская вобласць унесла вялікі ўклад у разгром фашызму, яе сыны і дочкі змгаліся на ўсіх франтах, партызанкіх злучэннях і падполлі. За мужнасць і гераізм, праяўленыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны, больш за 80 ураджэнцаў і жыхароў Міншчыны ўдастоены звання Героя Савецкая Саюза, тысячы  ў знагароджаны медалямі, ордэнамі. Не меншы подзвіг дзейснілі нашы дзеды, прадзеды, якія аднаўлялі гаспадарку пасля разбурэнняў, – гаварыў Анатолій Міхайлавіч. –  За гады незалежнасці Беларусь дасягнула добрых вынікаў: добра развіваецца вытворчасць, з’яўляюцца высокатэхналагічныя прадпрыемствы, на новы ўзровень выйшлі аграпрамысловыя прадпрыемствы, транспарт, адукацыя, ахова здароўя. З года ў год павышаецца аўтарытэт Беларусі на міжнароднай арэне – усё гэта вынік паслядоўнай палітыкі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі.  Мы ганарымся тым, што Мінская вобласць уносіць годны ўклад у развіццё нашай краіны. Дзень Незалежнасці – сапраўды вялікае свята, якое выклікае пачуццё гонару за свой народ. Сёння кожны з нас з асаблівай вастрынёй адчувае не толькі сувязь з гістарычным мінулым, але і з будучыняй. Мы павінны зрабіць усё, каб яно было квітнеючым і шчаслівым. За гэта змагаліся нашы гераічныя продкі. Няхай іх подзвігі натхняюць нас на новыя здзяйсненні і перамогі. Міру і дабра вам! Са святам!


Яркім момантам свята стала канцэртная праграма з удзелам Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь, а ўвечары на сцэне выступіў кампазітар, заслужаны дзеяч мастацтваў Расійскай Федэрацыі Ігар Нікалаеў.

Аб вызваленні кожнага раёна Мінскай вобласці ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў госці і ўдзельнікі свята даведаліся з 15-хвіліннага відэафільма. Унікальныя кадры расказалі пра мужнасць савецкіх салдат, іх подзвіг у імя мірнай будучыні беларусаў. 

Відэавіншаванне з Днём Незалежнасці даслалі Мінскай вобласці з іншых рэгіёнаў краіны. Кранальным было выступленне гасце з дружалюбнага Кітая, горада-пабраціма Мінскай вобласці - Чунцына.

Фінальным акордам свята стала рэспубліканская акцыя «Праспяваем  гімн разам». Начное неба Нясвіжа ўпрыгылі яркія агні феерверка.






Фота Паўла Арлоўскага.


К списку записей раздела