Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / К 80-летию освобождения Беларуси

22 чэрвеня – Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Да помніка ахвярам фашызму на месцы спаленай вёскі Пераходы ўсклалі кветкі

22.06.2020
 22 чэрвеня – Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Да помніка ахвярам фашызму на месцы спаленай вёскі Пераходы ў памяць аб усіх загінулых падчас вайны ўсклалі кветкі.


Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел старшыня Слуцкага раённага Савета дэпутатаў Наталля Аляксандраўна Аўсяннікава, намеснік старшыні Слуцкага раённага выканаўчага камітэта Наталля Вікенцьеўна Чарнушэвіч, начальнікі некаторых аддзелаў райвыканкама, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый. Прысутныя ўшанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання.


Вёска Пераходы адна з першых у Слуцкім раёне была спалена фашыстамі ў лютым 1943 года падчас карнай экспедыцыі «Свята ўраджаю - 2». Фашысцкія карнікі на досвітку, калі людзі яшчэ спалі, урываліся ў дамы, расстрэльвалі вяскоўцаў, затым падпальвалі хаты. Так загінула 116 жыхароў вёскі.


Вялікая Айчынная вайна стала суровым выпрабаваннем для нашай краіны. Немагчыма пералічыць усе зверствы фашыстаў, назваць імёны загінулых. Але ў нашых сэрцах назаўжды захаваецца памяць пра ўсё перажытае. Мы памятаем тых, хто загінуў на полі бою, у фашысцкіх засценках...

У шматлікіх помніках, мемарыялах, абелісках увекавечана памяць аб тых, хто паклаў сваё жыццё на алтар Вялікай Перамогі.



К списку записей раздела