Актыўны ўдзел у рэспубліканскім суботніку прымаюць случчане.

Яны працуюць на рабочых месцах, на пасадцы лесу, на добраўпарадкаванні помнікаў і гісторыка-культурных каштоўнасцей, тэрыторый населеных пунктаў, падрыхтоўцы да летняга сезона дзіцячых аздараўленчых і спартыўна-аздараўленчых лагераў, задзейнічаны на іншых работах.

Так, каля спартыўнай дзіцячай пляцоўкі на вуліцы Піянерскай пасадзілі 40 дрэўцаў, пафарбавалі лаўкі, малыя архітэктурныя формы. Работы па добраўпарадкаванні праведзены на тэрыторыі пляжа на вуліцы Сацыялістычнай. Несанкцыянаваны сметнік прыбралі насупраць  дома №176 па вул. Сацыялістычнай. Наведзены парадак на набярэжнай ракі Случ (з  вул. Трайчанскай). І многае іншае зроблена ў гэты дзень на Случчыне. Падрабязнасці чытайце ў газеце «Слуцкі край».



















Похожие записи