![]() |


Газета “Слуцкі край” выходзіць з 25 сакавіка 1919 года. Узнагароджана Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. Зарэгістравана ў Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Рэгістрацыйны №950.
Заснавальнікі: Слуцкі раённы выканаўчы камітэт, Слуцкі раённы Савет дэпутатаў.
Наш адрас: рэдакцыя газеты “Слуцкі край”, вуліца Леніна, 189, 223610, г. Слуцк.
Рэжым работы: з 8.00 да 17.00, перапынак на абед - з 13.00 да 14.00, выхадныя дні - субота і нядзеля.
Прыём наведвальнікаў: кожны панядзелак з 13.00 да 17.00, кабінет №711 - галоўны рэдактар Анатолій Уладзіміравіч Жук.
Тэлефоны:
E-mail: slutskiy_kray@rambler.ru
“Слуцкі край” запрашае да супрацоўніцтва і з задавальненнем прадаставіць газетныя старонкі для размяшчэння рэкламы тавараў і паслуг.
Тэлефон аддзела рэкламы і бухгалтэрыі – 5-21-51.
***
Першапачаткова газета называлася «Молат і плуг», затым – «Плуг і молат», «Вясковы будаўнік», «Ленінскі шлях», «Праўда на рубяжы», «За сацыялістычную Радзіму», «Народны мсцівец», «Шлях Ільіча», з сакавіка 1992 года – «Слуцкі край». Выходзіць на беларускай і рускай мовах два разы на тыдзень. Асноўныя рубрыкі: «Людзі і справы», «Эканоміка», «Дэмаграфічны ракурс», «Чалавек і закон», «Сацыяльная сфера», «Здаровы лад жыцця» і іншыя, тэматычныя старонкі: «Будзьце здаровыя!», «Маладзёжны мерыдыян», «Служым Айчыне», «Літаратурная Случчына», «Кніжны праспект», «Абшары», чатырохпалосны дадатак «Святліца». У 2005 годзе газета ўзнагароджана дыпломам Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь за актыўную работу па асвятленню ў СМІ ваенна-патрыятычнай тэматыкі, у 2008 годзе – дыпломам ІІІ ступені Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь за актыўную работу па асвятленню тэматыкі здаровага ладу жыцця і прафесійнае майстэрства, у 2009 годзе – дыпломам І ступені Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь і Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь у намінацыі «Цеснае і плённае супрацоўніцтва» ў асвятленні мерапрыемстваў будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, а таксама пытанняў патрыятычнага выхавання насельніцтва.
У 2000 і 2006 гадах газета «Слуцкі край» узнагароджана Ганаровымі граматамі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта за другія месцы, у 2008 годзе – за трэцяе месца ў абласных спаборніцтвах сярод рэдакцый раённых і гарадскіх газет.


