Новости Слуцка и Слуцкого района

Уроженка Слуцка Анастасия Мирончик-Иванова примет участие во II Европейских играх

21.06.2019
 Медалі будуць! Упэўнены бацькі нашай знакамітай зямлячкі лёгкаатлеткі Анастасіі Мірончык-Івановай.

ДАВЕДКА. Анастасія Мірончык-Іванова ўраджэнка Слуцка, яна выступае ў скачках у даўжыню і трайным скачку. Бронзавы прызёр чэмпіянату свету 2011 года. Трохразовая чэмпіёнка Беларусі (2012, 2015, 2018). Трохразовая чэмпіёнка Беларусі ў памяшканні (2011, 2015, 2016). Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа.

– 
 Вельмі прыемна, што II Еўрапейскія гульні праходзяць у нас, у Беларусі, – адзначае Таццяна Сяргееўна Мірончык. – Нам ёсць што паказаць, расказаць, мы можам пахваліцца прыгажосцю нашай сінявокай Беларусі ўсяму свету.

Перажыванняў ніякіх няма, мы дакладна ўпэўнены – медалі будуць, а ўжо якой годнасці – пабачым. Насця на працягу года старанна рыхтавалася да гэтай падзеі.

Цяпер бацька Анастасіі Сяргей Аляксеевіч знаходзіцца ў дачкі ў Мінску, прыглядвае за ўнукам, які, па словах Таццяны Сяргееўны, звычайна прысутнічае на маміных трэніроўках. 

– У бліжэйшыя дні я таксама далучуся да мужа, бо мы плануем пабываць на адкрыцці Еўрагульняў і, вядома ж, будзем наведваць усе Насціны старты. 23 чэрвеня  адбудзецца першы. 

Акрамя нас са Слуцка падтрымаць нашу любімую спартсменку паедуць родныя і сябры, усяго каля 30 чалавек. 

Як мама, я, вядома, прашу яе берагчы сябе, сваё здароўе. Але ведаю, што Насця заўсёды працавала і працуе толькі на поўную сілу. Так што, толькі наперад, і толькі перамога!

Ірына МАЛЯЎКА.
Фота з Інстаграм А. Мірончык
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения