Новости Слуцка и Слуцкого района

Засталіся на пятым месцы

16.07.2018
Другі круг Беларусбанк – чэмпіянату Беларусі па футболе СФК «Слуцк» пачаў з крыўднага пройгрышу ў дамашнім мачы з «Гомелем»: 0 - 1.

Ці то пятніца 13-е, ці нешта яшчэ паўплывала, але не задалося ў слуцкай каманды. Па дадзеных InStat, гульцы «Слуцка» мелі перавагу ў валоданні мячом, больш стандартаў, удараў па варотах, аднак... Атакі да выніку не прыводзілі, а вось перадача гомельскага паўабаронца Аляксандра Бацішчава ператварылася ў гол у нашы вароты. У другой палове сустрэчы слуцкія футбалісты адчайна атакавалі вароты Дудара, але безвынікова. Ні ў першым, ні ў другім тайме ў «Слуцка» не атрымалася нават зраўняць лік. Страцілі вельмі патрэбныя ачкі. 

Лепшыя па InStat-індэксе сярод слуцкіх футбалістаў Сяргей Шчагрыковіч, Дзяніс Образаў, Аляксей Цімашэнка, Барыс Панкратаў, Віталій Трубіла.

Наступную гульню «Слуцк» правядзе 20 ліпеня ў Гродна з «Нёманам». Пачатак у 18.45.

Ірына ВЕЧАР.









К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения