Новости Слуцка и Слуцкого района

Стадыён тэхнічных відаў спорту адкрылі 28 верасня ў Слуцку

28.09.2019
 Стадыён тэхнічных відаў спорту адкрылі 28 верасня ў Слуцку. 


Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел намеснік міністра абароны па ўзбраенні - начальнік узбраення Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь Сяргей Дзмітрыевіч Сіманенка, намеснік міністра спорту Рэспублікі Беларусь Аляксандр Іванавіч Барауля, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Вітальеўна Ражанец, старшыня Слуцкага райвыканкама Андрэй Уладзіслававіч Янчэўскі і іншыя ганаровыя госці.


Сімвалічны ключ дырэктару СДЮСТШ па аўтамотаспорце ДТСААФ Дзмітрыю Клішэвічу (дарэчы, Дзмітрый -  случчанін)  уручыў старшыня цэнтральнага савета ДТСААФ генерал-маёр Іван Васільевіч Дырман.






Паказальныя выступленні сапраўдных прафесіяналаў аўта- і матаспорту  выклікалі надзвычайную цікавасць і захапленне гледачоў, якіх сабраліся поўныя трыбуны. Асабліва ўразілі дзесяцігадовыя матацыклісты з Мінска.

Пасля адкрыцця адбыліся спаборніцтвы па матаболе.

Падрабязней - у "Слуцкім краі".
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения