Новости Слуцка и Слуцкого района

Спаборніцтвы па валейболе

17.12.2018
 З 6 па 9 снежня, у рамках сусветнай кампаніі супраць СНІДу, у СШ №13 прайшлі традыцыйныя раённыя спаборніцтвы па валейболе (змешаныя каманды) на кубак Слуцкага раённага камітэта ГА «БРСМ».

Спаборніцтвы праходзілі сярод вучнёўскай і працуючай моладзі ў два этапы.

За кубак змагаліся 17 каманд устаноў адукацыі раёна, і 15 – працуючай моладзі Случчыны (больш за 300 чалавек).
Арганізатары мерапрыемства – Слуцкі райкам БРСМ, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, упраўленне па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама.

– Наш раённы камітэт рэгулярна праводзіць розныя спартыўныя спаборніцтвы, якія прапагандуюць здаровы лад жыцця, – адзначыла часова выконваючая абавязкі першага сакратара Слуцкага райкама БРСМ Кацярына Барысевіч. – Мы вельмі рады, што слуцкая моладзь актыўна ўключаецца ў нашы мерапрыемствы. Усё больш маладых людзей выбірае здаровы лад жыцця.

Па выніках спаборніцтваў пераможцамі сталі:

сярод навучэнцкай моладзі:
1 месца – каманда СШ №13; 
2 месца – каманда СШ №11; 
3 месца – каманда гімназіі №1.

Сярод працуючай моладзі:
1 месца – каманда КУП «Слуцкая ЖКГ»; 
2 месца – каманда ВУ «Слуцкгаз»;
3 месца – каманда «Педагог».

Пераможцам уручаны кубкі, дыпломы і салодкі прыз.

Ірына МАЛЯЎКА.

Волейбольная команда КУП «Слуцкое ЖКХ» представляла Слутчину на XVIII международном турнире по волейболу в Барановичах. Соревновались команды из Беларуси и России. 
Слутчане завоевали бронзовые медали.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения