У цяжкім матчы ўдача была на баку слуцкай каманды: пасля паса Секу Думбія ў штрафную саперніка гулец «Шахцёра» адправіў мяч у свае вароты – 0:1, «Слуцк» набірае тры ачкі.
Слуцкія балельшчыкі, вядома ж, прыехалі падтрымаць свой клуб. Сектар быў гучным, заўзятары падганялі каманду. Напружаная гульня, некаторы час нават вельмі трывожная для слуцкай тарсіды. Але ж нашы футбалісты выстаялі! Стваралі небяспечныя моманты каля варот Часноўскага. Нельга сказаць, што перамога выпадковая, змагаліся. А героем матча зноў стаў Барыс Панкратаў, які некалькі разоў выручыў каманду. Эмоцыі балельшчыкаў, калі футбалісты пасля матчу падышлі да іх, без сумнення сведчылі аб тым, што сваю каманду ў Слуцку любяць.
І, вядома ж, 21 красавіка мы паедзем у сталіцу, каб падтрымаць сваіх у матчы з «Лучом». Гульня пройдзе ў Мінску на стадыёне САК «Алімпійскі» (вул. Сурганава, 2а), пачатак у 14.00. За Слуцк і «Слуцк»! Разам!
Віталій Паўлаў пракаменціраваў матч:
– Мы чакалі, што гульня будзе складанай, так яно і атрымалася. Салігорцы знаходзіліся ў вельмі няпростай сітуацыі, ім трэба было перамагаць. Гульня атрымалася напружанай і магла скончыцца як заўгодна. Дзякую хлопцам, якія выцерпелі і дабіліся гэтай перамогі.
Ірына
ВЕЧАР.