Навiны СФК «Слуцк»
07.03.2018
6 сакавіка каманда СФК «Слуцк» завяршыла вучэбна-трэніровачны збор у Турцыі таварыскім матчам з клубам з першай лігі Украіны «Дзясна» (Чарнігаў).
А 3 сакавіка слуцкая каманда сустракалася з клубам «Геліос» (Харкаў) таксама з украінскай першай лігі. Таварыская гульня скончылася перамогай нашых футбалістаў 4:2. Хеттрык на ліку Яўгенія Шыкаўкі, голам адзначыўся і капітан Ігар Бабко.
Чакаем гульцоў «Слуцка» добра падрыхтаванымі да матча чвэрць-фіналу Кубка Беларусі, які адбудзецца 14 сакавіка. За Слуцк і «Слуцк»! Разам!
* * *
Прэс-служба СФК «Слуцк» паведаміла пра скасаванне кантракта з цэнтральным абаронцам Арцёмам Бобухам.
Ірына ВЕЧАР.
Фота з группы СФК «Слуцк» «УКантакце».
К списку записей раздела