У Беларусі нарэшце выпаў снег. А гэта значыць, што прыйшоў час даставаць лыжы, санкі, канькі і лядзянкі. Раённы фізкультурна-спартыўны клуб «Трыумф» сумесна са Слуцкім райкамам БРСМ 20 студзеня ў гарадскім парку культуры і адпачынку правёў дзіцячае свята зімовых відаў спорту.