Новости Слуцка и Слуцкого района

Спорт

16.08.2018
Юныя футбалісты прынялі ўдзел у міжнародным турніры «Dobrecova Cup» у Латвіі
У мінулыя выхадныя тры каманды ДЮСШ па футболе СФК «Слуцк» прынялі ўдзел у міжнародным турніры «Dobrecova Cup», які праходзіў у Латвіі. У спаборніцтвах выступілі таксама каманды-пераможцы рэгіянальных турніраў з Латвіі, Літвы і Эстоніі.
13.08.2018
СФК "Слуцк" выйшаў у 1/4 фінала Кубка Беларусі па футболе
12 жніўня ў 1/8 фіналу "Слуцк" перамог мінскае "Тарпеда" з лікам 2:0. Дзве галявыя перадачы зрабіў Ігар Бабко, мячы ў вароты саперніка забілі Яўгеній Шыкаўка і Уладзіслаў Жук, які дэбютаваў за "Слуцк" у гэтым матчы.
09.08.2018
Футбольныя навіны Случчыны
 Матч 1/8 фіналу Кубка Беларусі па футболе паміж СФК «Слуцк» і «Тарпеда» (Мінск) адбудзецца 12 жніўня на стадыёне «Трактар» (г. Мінск, вуліца Ванеева, 3) у 17.00.
Падтрымаем каманду! За Слуцк і «Слуцк»! Разам!
07.08.2018
3 жніўня ў Мядзелі прайшоў трэці этап спаборніцтваў спартакіяды сярод ваенных камісарыятаў Мінскай вобласці
Ад ваеннага камісарыята Слуцкага і Старадарожскага раёнаў спаборнічалі ў міні-футболе ваенны камісар палкоўнік Аляксандр Міхайлавіч Петравец, падпалкоўнікі Ігар Вітальевіч Галь, Юрый Анатольевіч Пігулеўскі, Мікалай Валер’евіч Макаранка, Дзяніс Дзмітрыевіч Багдановіч.
02.08.2018
Сустракаемся ў сталіцы
У 1/16 Кубка Беларусі па футболе «Слуцк» мінімальна перамог наваполацкі «Нафтан». З «Тарпеда» (Мінск) наша каманда згуляе ў 1/8 Кубка.
26.07.2018
Случчане Валянціна, Ігар і Данііл Кукушкіны пераможцы рэспубліканскага фестывалю здаровага ладу жыцця «Мама, тата, я – здаровая сям’я»
Фестываль прайшоў 20 – 22 ліпеня ў Брэсце. У лёгкаатлетычным манежы ў розных відах спаборнічалі 56 сямейных каманд з дзеткамі ад 6 гадоў. Кукушкіны атрымалі дыплом I ступені ў старэйшай групе (па ўзросце дзяцей), а ў складзе каманды Мінскай вобласці сталі бронзавымі прызёрамі  ў камандным заліку разам з дзвюма іншымі сем’ямі.
19.07.2018
Слуцкий «Фаворит» – в полуфинале Кубка Минской области по футболу
Слуцкая любительская команда "Фаворит" выиграла вторую встречу 1/4 финала Кубка Минской у червенского "Колоса" и прошла в следующий тур. "Колос", к слову, – лидер первенства Минской области.
16.07.2018
Засталіся на пятым месцы
Другі круг Беларусбанк – чэмпіянату Беларусі па футболе СФК «Слуцк» пачаў з крыўднага пройгрышу ў дамашнім мачы з «Гомелем»: 0 - 1. Ці то пятніца 13-е, ці нешта яшчэ паўплывала, але не задалося ў слуцкай каманды. Па дадзеных InStat, гульцы «Слуцка» мелі перавагу ў валоданні мячом, больш стандартаў, удараў па варотах, аднак...