Чарговы сезон Беларусбанк – чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі завершаны. СФК «Слуцк» у выніковай турнірнай табліцы восьмы. Хацелася большага, вынікі першага круга давалі надзею. Але, прызнаемся шчыра, пакуль гэта і ёсць наша месца.
Кантракты з клубам падпісалі абаронца Аляксандр Анюкевіч і паўабаронца Яўгеній Савасцьянаў (у мінулым сезоне гулялі за "Нёман"). Прадоўжылі кантракты з СФК "Слуцк" паўабаронцы Ігар Бабко і Віталій Кібук, варатар Барыс Панкратаў.