Клянёмся ўсё жыццё быць сапраўднымі патрыётамі Беларусі
12.05.2024
12 мая Беларусь адзначае Дзень дзяржаўных сімвалаў.
Нашы дзяржаўныя сімвалы – увасабленне незалежнасці і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, яскравае сведчанне пераемнасці гістарычных традыцый і адвечнага імкнення народа да міру і стваральнай працы, – з такіх слоў пачаўся святочны рытуал ушанавання Дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, які прайшоў на базе гімназіі №1.
Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь змяшчае чырвоную і зялёную паласы. Чырвоны колер сімвалізуе мужнасць і энергію народа, зялёны - яго стваральную сілу і працавітасць. Да палотнішча прымыкае белая вертыкальная паласа с беларускім арнаментам, які ўвасабляе жыццёвую сілу зямлі.
Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь адлюстроўвае духоўныя каштоўнасці нашага народа.
У цэнтры знаходзяцца контур Беларусі, які сімвалізуе тэрытарыяльнае адзінства Радзімы, а зямны шар, над якім усходзіць сонца, - яе шчаслівы лёс. Іх апраўляе вянок з каласоў, ільна і канюшіны, перавіты чырвона-зялёнай лентай, як сведчанне нашага міралюбства, працавітасці і дабрабыту.
Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь, створаны кампазітарам Нестарам Сакалоўскім і паэтамі Міхаілам Клімовічам і Уладзімірам Карызнай, абвяшчае ўсяму міру: мы, беларусы, мірныя людзі, сэрцам адданыя роднай зямлі.
У святочным мерапрыемстве прынялі ўдзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Аўсяннікава, намеснік старшыні Слуцкага райвыканкама Наталля Чарнушэвіч, прадстаўнікі Слуцкай раённай арганізацыі Беларускага саюза афіцэраў, вучні школ горада.
У гонар Дня Дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, якія аб’ядноўваюць мільёны патрыётаў нашай Радзімы ва двары навучальнай установы старшынёй Маладзёжнага парламента па рэалізацыі ініцыятывы “Горад дружалюбны дзецям і падлеткам” Анастасіяй Ажэўскай быў урачыста ўзняты Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь. Гулкім рэхам, падхопленым удзельнікамі мерапрыемства, прагучаў Дзяржаўны гімн.
З правітальным словам да ўдзельнікаў урачыстасці звярнуўся першы сакратар Слуцкай раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі, старшыня Слуцкага раённага каардыацыйнага савету грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый Мікалай Калядка:
- Патрыятызм пачынаецца з шанавання дзяржаўных сімвалаў. А беларуская дзяржаўная сімволіка носіць сапраўды народны характар. Герб, сцяг і гімн з'яўляюцца візітнай карткай нашай суверэннай Рэспублікі.
Згодна з традыцыяй, якая існуе ў нашай краіне, ад імя маладога пакалення Слуцкага раёна вучні гімназіі №1, пераможцы спаборніцтваў і алімпіяд, конкурсаў даследчага характару, творчых і спартыўных спаборніцтваў і алімпіяд прынеслі Клятву вернасці дзяржаўным сімвалам Рэспублікі Беларусь.
Потым удзельнікі мерапрыемства перамясціліся да плошчы каля кінатэатра “Беларусь”, дзе валанцёры БРСМ павязвалі на руку ўсім жадаючым стужку колеру Дзяржаўнага флага нашай краіны. Удзельнікі і госці мерапрыемства збіралі спілз-карту, удзельнічалі ў тэматычнай віктарыне.
Кульмінацыей мерапрыемства стаў прагляд дакументальнай кінастужкі, прысвечанай Дзяржаўным сімвалам Рэспублікі Беларусь.
Ірына ШАБАШАВА.
К списку записей раздела