Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Экономика / Сельское хозяйство

У Слуцкім раёне пачалася касавіца

27.05.2021
Механізатар Яўгеній Патапаў заняты на касьбе люцэрны.

Без надзейнай кармавой базы не будзе ні прадукцыі жывёлагадоўлі, ні даходаў у гаспадарцы, таму ў гэтыя адказныя дні намаганні аграрыяў раёна накіраваны ў тым ліку на зялёнае жніво.

У адкрытым акцыянерным таварыстве «Казловічы-Агра» касіць пачалі ў мінулую пятніцу. Зразумела, дажджы ўносяць карэктывы ў работу, але і прафесіяналізм работнікаў дае свой плён – тэхніка не прастойвае.

Недалёка ад Казловіч на адным з палеткаў працаваў механізатар Яўгеній Патапаў. У яго дзевяціметровая касілка. Таму за дзень яму пад сілу скасіць амаль 100 гектараў. 

У мінулым годзе мне даверылі касьбу ўпершыню. Касілка добрая ў мяне! Толькі глядзі, каб агрэхаў не было ў рабоце, – дзеліцца Яўгеній. 

Ён працуе ў сельгасарганізацыі сем гадоў, штогод дасягае добрых вынікаў. Падчас жніва неаднойчы быў перможцам раённага і абласнога працоўнага спаборніцтваў. Спраўляецца і з ворывам глебы, сяўбой кукурузы.



Каб своечасова скасіць травы першага ўкосу, у «Казловічы-Агра» набылі яшчэ адну сучасную касілку. Дарэчы, першы ўкос у гаспадарцы неабходна правесці на  1 200 гектарах.

Аляксандр Масюкевіч, Сяргей Круглоў працуюць на кормаўборачных камбайнах, на адвозцы задзейнічаны Аляксандр Пракаповіч, Аляксандр Буйвіла, Ігар Прышчэпа, Віталій Філіпенка, Аляксандр Грачак і іншыя. 

  • Па стане на 26 мая ў Слуцкім раёне травы скошаны на 3 493 гектарах (18% да неабходнага), з іх 2 544 гектары – люцэрна. Больш за іншых скасілі ў сельскагаспадарчым філіяле ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» (900 га з 1 900 неабходных), ААТ «Казловічы-Агра» (360 га з 1 200), «Аграфірма «Лучнікі» (298 га з 1 000). Травы ўбраны на 49% скошанай плошчы. Нарыхтавана травяністых кармоў 3 083 тоны кармавых адзінак, на ўмоўную галаву жывёлы – 0,5 цэнтнера кармавых адзінак. У раёне назапашваюць сянаж, у тым ліку ў стрэтч-плёнку ўжо нарыхтоўваюць у ААТ «Казловічы-Агра», «Ісерна» і філіяле «Падсобная сельская гаспадарка «Наша Ніва» мясакамбіната.

Першачарговая задача аграрыяў раёна падчас касавіцы – атрымаць якасныя кармы, якія паўплываюць у далейшым на добрыя паказчыкі ў мяса-малочнай галіне. Дасягнуць гэтага можна толькі пры строгім захаванні выканальніцкай дысцыпліны і тэхналагічных працэсаў кожным працаўніком сельгасарганізацый.

Галоўны аграном ААТ «Казловічы-Агра» Таццяна Качановіч расказала:

– Сёлета нестабільнае надвор’е, прызвычайваемся працаваць у такіх няпростых умовах. Скошаныя травы стараемся як мага хутчэй прыбраць. Зялёную масу закладваем у траншэю і ў стрэтч-плёнку. Траншэю з зялёнай масай закладваем за 3 – 4 дні ў залежнасці ад надвор’я. А нарыхтаваць сенажу нам сёлета неабходна 33 тысячы тон. На палях працуюць дзве касілкі, два  кормаўборачныя камбайны, 10 МАЗаў на адвозцы, па неабходнасці і трактары задзейнічаем. Прастойваць цяпер проста немагчыма – кожная хвіліна каштоўная.

Ірына КАВАЛЕНКА.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения