Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Экономика / Сельское хозяйство

Свята зажынак прайшло ў Лучніках

12.07.2023
 Нягледзячы на засушлівае надвор’е, ураджай азімага ячмяню ў адкрытым акцыянерным таварыстве «Аграфірма «Лучнікі» атрыманы высокі – 61 цэнтнер з гектара.



Па словах галоўнага агранома сельгасарганізацыі Сяргея Савановіча, дапамагло тое, што своечасова правялі хімпраполкі і падкормкі азотнамі ўгнаеннямі. Ды і сарты айчыннай селекцыі добрыя, сваё насенне, што таксама іграе станоўчую ролю.

Цяпер варта толькі ў тэрмін і якасна правесці ўборачную. А каб настрой на працу ў людзей быў яшчэ большым, у ААТ «Аграфірма «Лучнікі» правялі свята зажынак. Удзельнікаў жніва вітаў першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віталій Платун, дырэктар сельгасарганізацыі Генадзій Вечар. Цудоўныя і душэўныя песні для аграрыяў выканалі артысты Лучнікоўскага цэнтра культуры. Па традыцыі – і каравай з новага ўраджаю, важкі і духмяны, прапанавалі паспытаць усім удзельнікам свята.










Наталля ГРАМЫКА.
ФОТА Фёдара КОРЗУНА.


К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения