Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Экономика / Сельское хозяйство

Азімы ячмень на Случчыне ўбраны на 86% адведзеных плошчаў

13.07.2023
 Аграрыі Случчыны хуткімі тэмпамі вядуць уборку азімага ячменю. У сярэднім па раёне ўраджайнасць культуры складае 45 цэнтнераў з гектара. Па стане на 13 ліпеня культура ўбрана  на плошчы 4 306 гектараў (86%), намалочана 19 334 тоны зерня. 

Самая высокая ўраджайнасць культуры – у адкрытым акцыянерным таварыстве «Падлессе-2003».  Тут  яна склала  71 цэнтнер з гектара. Па 61 цэнтнеру з гектара атрымалі ў ААТ «Вітка-Агра» і «Аграфірма «Лучнікі». 

Больш за 50 цэнтнераў з гектара маюць у ААТ «Казловічы-Агра»,«Слуцкая Ніва», саўгасе «Рачкавічы», сельскагаспадарчым філіяле Слуцкага сыраробнага камбіната. 

У васьмі сельгасарганізацыях з уборкай азімага ячменю ўжо справіліся.
Наталля ГРАМЫКА.

К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения