Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Безопасность / Происшествия

Хроніка здарэнняў

01.02.2018
ПАЖАР
28 студзеня ў 10.56 на пульт дзяжурнага Слуцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб загаранні дома, які знаходзіцца ў стане будаўніцтва, у аграгарадку Лучнікі.
У выніку пажару пашкоджана перакрыцце будынка. Прычына пажару высвятляецца. 

ДТЗ
19 студзеня каля 8.40 на аўтадарозе Слуцк – Пагост у Слуцкім раёне вадзіцель, рухаючыся на аўтамабілі «Опель Астра», здзейсніў наезд на 13-гадовага пешахода, які пераходзіў праезную частку па нерэгулюемым пешаходным пераходзе і быў абазначаны флікерам.
Падлетак з траўмамі дастаўлены ў бальніцу. 

26 студзеня ў 18.48 вадзіцель, кіруючы аўтамашынай «Мэрсэдэс Бенц Е320»,  на вуліцы Сацыялістычнай у Слуцку наехаў на 72-гадовага мужчыну, які пераходзіў праезную частку дарогі па-за пешаходным пераходам (мужчына знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення). 
У выніку ДТЗ пешаход атрымаў цялесныя пашкоджанні, ён быў дастаўлены ў траўматалагічнае аддзяленне Слуцкай ЦРБ. Па факце аварыі праводзіцца праверка.

КРАДЗЕЖ
Невядомы праз незачыненыя дзверы пранік у адну з кватэр у аграгарадку Грэск, адкуль выкраў макароны, прыправы і іншыя рэчы.

ХУЛІГАНСТВА
12 студзеня з хуліганскіх намераў мужчына нанёс удары  па люстэрках і   дзвярах аўтамашыны «Форд Фокус», прыпаркаванай каля аднаго з дамоў па вуліцы Цэнтральнай у Слуцку.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения