Новости Слуцка и Слуцкого района

Лукашэнка: без нацыянальнай годнасці няма і не можа быць волі, суверэнітэту, павагі і бяспекі

08.07.2023
Нам штодзённа спрабуюць навязаць так званыя ўніверсальныя каштоўнасці. Але ж яны не для нас. Глабальная дзяржава будучага - гэта ўтопія. Свет ніколі не будзе монакультурным.  Аб гэтым кiраўнiк дзяржавы заявiў на рэспублiканскiм свяце "Купалле" ("Александрыя збiрае сяброў"), перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Няма такой ідэі, дзеля якой усе нацыі адмовіліся б ад сваіх этнічнай гісторыі, ладу жыцця і традыцый. Тым больш сёння, калі мы бачым, як руйнуюцца лёсы цэлых народаў, якія бяздумна сякуць карані дрэва сваёй гісторыі, непакояць магілы продкаў, змагаюцца з помнікамі. Мы бачым гэта і разумеем, што без нацыянальнай годнасці няма і не можа быць волі, суверэнітэту, павагі і бяспекі", - падкрэслiў беларускi лiдар.

"І зараз, калі ў свеце працягваецца барацьба за захаванне менавіта каштоўнаснай асновы дзяржавы, сапраўды незалежныя нацыі робяць усё, каб зберагчы свой самабытны лад жыцця. Народы аб'ядноўвае не культура адмены, а дыялог культур. У гэтым галоўны сэнс нашага свята. Вось тое, што натхняе нас на развіццё. Штогод Александрыя запрашае сяброў з усяго свету дзеля міру і стварэння!" - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения