Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Новости Слуцка

Успамін пра маці

04.08.2024
Мы ўсе жывем пад зоркамі матуль.
І гэты свет сагрэлі нам матулі.
(Рыгор Барадулін).

«Гэты артыкул я хачу прысвяціць самаму дарагому для мяне чалавеку – сваёй маці Таццяне Макараўне Бойка. У гэтым годзе маме споўнілася б 100 гадоў. Мама была выдатным чалавекам, шаноўным і таленавітым педагогам», – піша жыхарка Бабруйска Галіна Буткевіч (Маглыш).

Таццяна Макараўна нарадзілася 25 ліпеня 1924 года ў вёсцы Белічы Слуцкага раёна ў шматдзетнай сям’і. Прага да ведаў і вялікія здольнасці дазволілі ёй выдатна скончыць Беліцкую школу і паступіць у Слуцкае педагагічнае вучылішча, а ў 1954 годзе скончыць літаратурны факультэт Бабруйскага дзяржаўнага настаўніцкага інстытута. З 1947 года Таццяна Макараўна працавала ў школах Случчыны, а з адкрыццём у 1954 годзе Кляпчанскай сямігадовай школы выкладала тут беларускую мову і літаратуру і нямецкую мову.

– Мама беражліва ставілася да роднай мовы і на працягу 35 гадоў развівала ў вучняў літаратурна-творчыя здольнасці на ўроках беларускай літаратуры. Яна прывяла ў свет беларускай мовы і літаратуры сотні вучняў, – адзначае Галіна Рыгораўна. – З яе ініцыятывы ў школе быў створаны драматычны гурток, удзельнікі якога паказвалі сваё майстэрства на падмостках сцэны Кляпчанскага сельскага клуба для жыхароў в. Кляпчаны і навакольных вёсак.

За добрасумленную працу і дасягнутыя поспехі ў справе навучання і выхавання падрастаючага пакалення Таццяна Бойка была ўзнагароджана медалямі і ганаровымі граматамі.

– У вёсцы Кляпчаны мама знайшла і сваё асабістае шчасце з удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны Рыгорам Аляксеевічам Маглышам. У дружбе і каханні пражылі яны 35 гадоў, выхавалі 3-х дачок, 6 унукаў, усім далі добрую пуцёўку ў жыццё, – піша Галіна Буткевіч. – Мама пайшла з жыцця ў 2008 годзе. Пахавана на могілках у вёсцы Кляпчаны.

Усё сваё жыццё перадавала яна свой вопыт, свае веды вучням. Матуля вельмі ганарылася сваімі вучнямі, якія прадоўжылі яе справу і сталі настаўнікамі. Гэта Аляксандр Мікалаевіч Шыловіч, дырэктар сярэдняй школы №10 імя С.Ф. Рубанава г. Слуцка, Галіна Валянцінаўна Каролік, Наталля Іванаўна Скібарка і многія іншыя вучні.

«СК».
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения