Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Новости Слуцка

Старэйшай жыхарцы Случчыны споўнілася 103 гады

04.09.2020
 Марыя Фёдараўна Бурак (на здымку) – старэйшая жыхарка Случчыны, 23 жніўня ёй споўнілася 103 гады! Большую частку свайго жыцця Марыя Фёдараўна правяла на Капыльшчыне. З будучым мужам ажаніліся яшчэ да пачатку Вялікай Айчыннай вайны, шмат працавалі, муж – у кузні, Марыя – у полі, так і зараблялі на траіх дзетак. 

Вельмі цяжка было падчас вайны, яна прыносіць толькі боль, пакуты, страты, трэба, каб мір панаваў на ўсёй зямлі, лічыць Марыя Фёдараўна.

Цяпер яна жыве ў вёсцы Набушава, даглядае Марыю Фёдараўну яе дачка Галіна Фёдараўна. Дваіх дзяцей ужо няма ў жывых, мужа не стала 40 гадоў таму.

З віншаваннямі, падарункамі, кветкамі ў дзень нараджэння да Марыі Фёдараўны завіталі работнікі Слуцкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, Вясейскага СДК, раённага цэнтра народнай творчасці. У падарунак імянінніцы таксама гучалі песні. На развітанне Марыя Фёдараўна паабяцала, што будзе чакаць гэтых гасцей у наступным годзе – на сваё 104-годдзе.

Напрыканцы жніўня работнікі Слуцкага раённага цэнтра народнай творчасці віншавалі з 90-годдзем жыхарку вёскі Палікараўка Ніну Аляксандраўну Корзун. На свята прыехалі пяцёра дзяцей імянінніцы, шасцёра ўнукаў і трое праўнукаў. Усё  жыццё Ніна Аляксандраўна адпрацавала  ў сельскай гаспадарцы, добры, уважлівы чалавек. Многа цудоўных песень было падорана імянінніцы.



Віншуем, шаноўныя Марыя Фёдараўна Бурак і Ніна Аляксандраўна Корзун! Здароўя, аптымізму, усяго найлепшага!

Па матэрыялах Слуцкага РЦНТ.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения