Што для вас значыць Дзень Перамогі?
08.05.2022
Што для вас значыць Дзень Перамогі?З такім пытаннем карэспандэнт «Слуцкага краю» звярнулася да случчан напярэдадні свята.
Вераніка ЛАШУК:–
9 мая – дзень памяці, дзень смутку і радасці адначасова. Гэта вялікі
дзень, калі перамагла справядлі-васць, вялікі савецкі народ перамог
фашызм.
Нам усім трэба памятаць, якой цаной дасталася свабода,
мірнае неба над галавой. На жаль, з кожным годам ветэранаў становіцца
ўсё менш, сыходзяць жывыя сведкі тых падзей. І сёння наша галоўная
задача, задача нашых нашчадкаў – памятаць і берагчы гэту памяць, не
скажаць гістарычныя факты, не перапісваць гісторыю, бо без мінулага ў
нацыі няма будучыні.
Яўгеній САЛАВЕЙ:–
Дзень Перамогі – гэта свята, якое аб’ядноўвае пакаленні. Цяжка ўявіць,
што б адбылося, калі б планы Гітлера па прыгнёце народаў Еўропы
ажыццявіліся. Але на яго шляху ўсталі савецкія людзі і коштам велізарных
ахвяр і страт адстаялі свабоду і незалежнасць не толькі сваёй краіны,
але і многіх іншых еўрапейскіх народаў. На жаль, сёння ў некаторых
краінах забываюць аб прычынах і наступствах той жорсткай вайны, імкнуцца
прынізіць заслугі Савецкага Саюза ў Вялікай Перамозе. Гэта
недапушчальна. Лічу, што мы павінны яшчэ больш расказваць маладому
пакаленню аб Вялікай Айчыннай вайне, аб яе героях, прывіваць маладым
пачуццё гонару і павагі за свой народ.
Ганна ЗЕЛЯНКО:–
Для мяне 9 мая, бадай, самае галоўнае свята. Самае страшнае, што можа
абрынуцца на чалавецтва, безумоўна, вайна. Яна разбурае ўсё, нікога не
шкадуючы. Таму тое, што савецкі народ здолеў выстаяць, заплаціўшы
неймаверна высокую цану за перамогу, дарагога варта. Людзі, якія аддалі
свае жыцці за Радзіму, за свабоднае і мірнае неба для будучых
пакаленняў, не павінны быць забытымі.
Надзея ЛАЗОЎСКАЯ:–
Дзень Перамогі – гэта, у першую чаргу, памяць аб тых далёкіх гадах,
калі нашы дзяды, прадзеды, бацькі абаранялі Радзіму. І мы, як старэйшае
пакаленне, павінны расказваць пра гэта дзецям і ўнукам, цаной колькіх
жыццяў у нас сёння мірнае неба над галавой. Мы павінны ганарыцца
подзвігам нашых продкаў, якія ваявалі на фронце, уносілі свой уклад у
агульную перамогу, калі былі партызанамі альбо працавалі ў тыле.
Ірына ШАБАШАВА.
К списку записей раздела