Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Новости Слуцка

Як праходзіць аздараўленне дзяцей на Случчыне ў час летніх канікул

15.06.2020
Лета прыйшло! Ды якое: сонечнае, вясёлае, радаснае, а яшчэ цікавае і карыснае. Гэта дакладна скажуць вам вучні пачатковых класаў, якія наведваюць аздараўленчыя лагеры з дзённым знаходжаннем гімназіі №1 і СШ №10 імя С.Ф. Рубанава. З пачатку чэрвеня школы Случчыны зноў гасцінна расчынілі дзверы – канікулы пачалі з акцыі «Лета – на здароўе».
 


Спартыўныя мерапрыемствы, гульнёвыя праграмы, квэсты, інтэлектуальныя змаганні, конкурсы, відэапрагляды, працоўны дэсант – усё гэта для аздараўлення і карыснага адпачынку, мерапрыемствы ў рамках акцый «Лета на здароўе», «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся», Года малой радзімы.


У лагеры «Дружба» на базе гімназіі №1 рэалізоўваюць праект «Няўрымслівыя дзеткі». І сапраўды ім няма калі сядзець на месцы ды сумаваць. Кожны дзень – тэматычны: дзень бяспекі, гісторыі,  творчасці, здароўя, спорту і іншыя, расказала намеснік дырэктара гімназіі №1 па выхаваўчай рабоце Алена Уладзіміраўна Хвясечка. Выконваючы розныя творчыя заданні, удзельнічаючы ў мерапрыемствах, дзеці атрымліваюць смайлікі, якія змогуць абмяняць у канцы змены на прызы. Сёлетняе новаўвядзенне – атрады падзелены, ёсць «Вясёлыя рабяты» і «Вясёлыя дзяўчаты», усяго ходзяць 20 чалавек. Падчас майго візіту дзеці ўдзельнічалі ў віктарыне, прысвечанай гісторыі Слуцка, а потым малявалі сваю сям’ю. 

У лагеры на базе СШ №10 імя С.Ф. Рубанава ў гэты ж дзень трапіла на спартыўныя гульні: дзеці асвойвалі міні-гольф, паспелі паскакаць на скакалцы, нават у піянербол згулялі. 

Спорт тут любяць, гэта відавочна. А яшчэ прагулкі ў парк культуры і адпачынку, пазнавальныя і забаўляльныя праграмы. Тут таксама праходзяць тэматычныя тыдні, большасць мерапрыемстваў – на свежым паветры: тэрыторыя школы ўпрыгожана малымі архітэктурнымі формамі, прыгожымі клумбамі – тут вельмі ўтульна. 
 

І 40 дзяўчынак і хлопчыкаў, а гэта 4 атрады, праводзяць час «на здароўе». Педагогі стараюцца, каб адпачынак прайшоў бяспечна і цікава, гаворыць намеснік дырэктара СШ №10 імя С.Ф. Рубанава па выхаваўчай рабоце Вольга Леанідаўна Салавей.


Вядома, як і ва ўсіх лагерах, улічваючы эпідэміялагічную сітуацыю, прыняты неабходныя меры перасцярогі.
Ну а лета для дзяцей – заўсёды свята, канікулы ж!

Ірына ШЧАРБОВІЧ.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения