Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Новости Слуцка

Грэскай сярэдняй школе і сярэдняй школе №4 прысвоены статус “Школа міру”

09.09.2024
У Грэскай сярэдняй школе адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная прысваенню ўстанове статуса “Школа міру”. На лінейцы прысутнічалі начальнік упраўлення па адукацыі Слуцкага райвыканкама Іна Серадзінская, палкоўнік міліцыі, ганаровы ветэран органаў унутраных спраў і ўнутраных войск ВіктарТарлецкі. 

Арганізатарамі праекта “Сетка Школ міру ў Рэспубліцы Беларусь” выступае грамадскае аб’яднанне “Беларускі фонд міру” пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Напрыканцы лінейкі 12 белых галубоў з рук васьмікласнікаў узняліся ў неба над школай, сімвалізуючы імкненне кожнага да міру, згоды, сяброўства.  

Святочна і ўрачыста прайшло мерапрыемства і ў сярэдняй школе №4, прысвечанае прысваенню гэтай установе адукацыі статуса “Школа міру”.









К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения