Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Новости Слуцка

Аператар машыннага даення Галіна Яўгенаўна Катовіч у прафесіі 33 гады

10.09.2020
Жвавая, рухавая, з прыветлівай усмешкай аператар машыннага даення малочнатаварнай фермы аграгарадка Леткаўшчына філіяла «Падсобная сельская гаспадарка» адкрытага акцыянернага таварыства «Слуцкі мясакамбінат» Галіна Яўгенаўна Катовіч у сваёй прафесіі ўжо 33 гады. Штогод дасягае добрых паказчыкаў у працы.

Так, за мінулы год Галіна Яўгенаўна атрымала больш за 11 тысяч кілаграмаў малака ў разліку на адну карову.

І хоць уставаць даводзіцца рана, і работа не з лёгкіх, аднак, прызнаецца жанчына: «Мая праца – маё жыццё. Адпачынак для душы – гэта на працы. Інакш не магу. Нават у выхадны ўстаю рана і разумею: цягне на працу!».

Добрыя вынікі дасягаюцца штодзённай працай, гаворыць жанчына. Высокія надоі малака будуць толькі тады, калі да кожнай кароўкі адносіцца з цярпеннем і адказна. Своечасова здойваць першыя струменьчыкі малака, сачыць за запускам і расцёлам рагуль. Глядзець, каб не хворыя былі. 

– Канечне ж, вопыт прыходзіць з гадамі. Калі толькі прыйшла працаваць на ферму, думала, як усіх кароў запомніць, не пераблытаць, адрозніць. Потым прызвычаілася. Вось і зараз у мяне іх 50. У кожнай свая мянушка. У мяне ёсць і Бярозка, і Рамашка, і Бялуга, – расказвае Галіна Яўгенаўна. – Да кожнай трэба свой падыход – ёсць і спакайнейшыя, а ёсць і «з характарам». Канечне,  ёсць і любіміцы!

Дарэчы, яшчэ раней Галіна Яўгенаўна паспрабавала сябе і швачкай, і нянечкай у дзіцячым садзе, аднак найбольш трывала замацавалася ў сельскай гаспадарцы. За сваю працу неаднаразова адзначалася ўзнагародамі.

Падчас сустрэчы мая суразмоўца таксама расказала, што трымае і ўласную гаспадарку, апрацоўвае каля сямі сотак зямлі. Аднак больш увагі ўсё ж даводзіцца ўдзяляць працы на ферме. Адказная і старанная працаўніца, кажуць пра Галіну Яўгенаўну Катовіч у сельгасарганізацыі.

Наталля ГРАМЫКА.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения