Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Новости Слуцка

26 красавіка – Дзень Чарнобыльскай трагедыі

26.04.2021
Мінула 35 гадоў  як здарылася аварыя на  Чарнобыльскай АЭС. Ні яе ліквідатары, ні жыхары з забруджаных тэрыторый не выкраслілi з памяці і душы тых трагічных падзей. Сустракаў нямала былых жыхароў Нараўлянскага, Хойніцкага, Брагінскага раёнаў. Кожны  расказваў пра сваю малую радзіму, з прыгожымі краявідамі, рэчкамі, з грыбнымі мясцінамі. Сотні перасяленцаў з забруджаных раёнаў знайшлі на Случчыне свой новы дом.

Жыхар Слуцка Віктар Семяновіч раней пражываў у Нароўлі ва ўласным доме – побач з гарадскім паркам і  рэчкай. Дом быў прыгожы, новы, але яго давялося пакінуць. На той момант пятнаццацігадовая жыхарка Жыткавіцкага раёна Святлана Карась добра запомніла, якімі былі ўсе прыгожымі 1 мая – падчас Свята працы. Ніхто не ведаў, што здарылася вялікая аварыя, якая несла смяротную пагрозу. Пра аварыю на ЧАЭС афіцыйна апавясцілі не адразу, пачалася эвакуацыя насельніцтва ў чыстую зону. Дзяцей, падлеткаў адпраўлялі ў піянерскія лагеры, санаторыі.

Чарнобыльская аварыя прынесла боль і выпрабаванні і тым, хто ліквідоўваў яе наступствы. Гэта медыкі, ваенныя, міліцыянеры. Многіх з іх, на жаль,  ужо няма ў жывых.  Памятаю, як на міліцэйскім пасту «Бук» мы прапускалі вайскоўцаў з Расіі, якія прымалі ўдзел у ачыстцы даху рэактара ад радыеактыўных абломкаў.  Гэта той самы выпадак, калі можна сказаць: гэтыя людзі былі сапраўднымі героямі.

Міхаіл ТАРАСЕВІЧ,
жыхар в. Волашава.

К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения