Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Образование

Вучань СШ №11 Цімафей Стамброўскі – пераможца рэспубліканскага конкурсу маладзёжных інавацыйных праектаў

06.12.2018
Вучань СШ №11 Цімафей Стамброўскі (на здымку) – пераможца рэспубліканскага конкурсу маладзёжных інавацыйных праектаў у сферы адукацыі «Інфармацыйныя і мабільныя тэхналогіі для адукацыйнага працэсу».

Фінал конкурсу прайшоў 30 лістапада. Больш за 120 заявак падалі ўдзельнікі рэспубліканскага конкурсу маладзёжных ініцыятыў. Конкурсныя праекты ацэньваліся экспертнай групай у складзе спецыялістаў Міністэрства адукацыі, МТС, beCloud, БДЭУ і сацыяльнага фонду «Добра». Па выніках папярэдняга адбору 30 праектаў прайшлі ў паўфінал, а на фінальны этап журы пакінула 13 праектаў.

«Мабільны дадатак RiBFoP», распрацаваны Цімафеем Стамброўскім пад кіраўніцтвам настаўніка фізікі Дзмітрыя Валер'евіча Чарнова, наглядна, проста тлумачыць з дапамогай робата  навучэнцам 7 і 9 класаў фізічныя з'явы і нават арганізоўвае лабараторныя эксперыменты.

Цімафей Стамброўскі стаў абсалютным пераможцам рэспубліканскага конкурсу і шчаслівым уладальнікам галоўнага прыза – ноўтбука ад ДІАЦ Міністэрства адукацыі. Напэўна, юнак прытрымліваецца дэвізу сваёй роднай школы №11 – «Ад задумкі – да выніку!»

Падрыхтавала Ірына ВЕЧАР.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения