Происшествия
02.09.2010
ЗАБІЛА МУЖА. 39-гадовая жыхарка адной з вёсак Случчыны ў час сваркі з мужам схапіла нож і нанесла ўдар мужчыне. Ад атрыманага ранення ён памёр на месцы здарэння – у родным доме. Відаць, трагедыя не здарылася б, калі б жанчына знаходзілася ў цвярозым стане…
27.08.2010
У адным з вадаёмаў Случчыны знойдзены труп пажылой жанчыны. Як было ўстаноўлена, раней яна жыла ў Слуцку…
19.08.2010
Тэлефон міліцыі – 102
Ноччу ў вяскоўкі з двара нехта ўкраў яе двухколы транспартны сродак. Мужчына пакінуў свой веласіпед каля кальцавой дарогі, а калі вярнуўся, то яго ўжо там не было. На чым дамоў ехаць – невядома.
12.08.2010
В Минской области участились кражи велосипедов. В нынешнем году в территориальные отделы внутренних дел с заявлениями о краже велосипедов обратились более 200 граждан. В подавляющем большинстве случаев потерпевшие должным образом не обеспечивали сохранность принадлежащего им имущества, то есть оставляли указанные транспортные средства без присмотра на улицах, возле магазинов, у подъездов домов, во дворах.
12.08.2010
Тэлефон міліцыі – 102
У раёне вуліцы Гагарына 30-гадовы мужчына наехаў на жанчыну, якая па пешаходнаму пераходу на дазваляльны сігнал святлафора пераходзіла вуліцу. З траўмамі яна дастаўлена ў бальніцу. А вось вадзіцель аўтамабіля «Опель-Аскона» пры павароце не прапусціў матацыкліста, які таксама траўміраваны. Некаторыя думаюць, што кіраваць скутарам можна і ў стане алкагольнага ап’янення, таму смела едуць па сваіх справах. За мінулы месяц супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі затрымалі больш за паўтара дзясятка такіх аматараў хуткай язды.
06.08.2010
У адной з вёсак раёна з дачы вынеслі ванну, люстэрка, пасцельныя прыналежнасці. Злачынца знойдзены. Яшчэ адзін выпадак: праз адчыненае акно невядомы залез у дом і ўкраў грошы, бутэльку віна, жаночыя духі. Не забыў прыхапіць і мужчынскі світар, які вісеў на вяроўцы ў двары.
30.07.2010
Госконтроль: в поле зрения
Солигорским межрайонным комитетом государственного контроля проведена проверка сельскохозяйственного производственного кооператива «БВО» Любанского района.
30.07.2010
У Ануфравічах знойдзены труп мужчыны з колата-рэзанымі раненнямі; на беразе ракі Случ быў знойдзены шкілет чалавека, у той жа дзень жыхар адной з вёсак раёна падчас пасьбы кароў таксама знайшоў труп мужчыны...
22.07.2010
У случчаніна знайшлі экстракцыйны опій; жанчына, рухаючыся на аўтамабілі, парушыла правілы дарожнага руху і не ўступіла права першачарговага праезду аўтамабілю «Форд». Машыны сутыкнуліся.
15.07.2010
Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама каля адной з вёсак раёна затрымалі аўтамабіль нідзе не працуючага жыхара горада Слуцка. У кузаве малады чалавек перавозіў мясныя вырабы (амаль дзве тоны) без адпаведных дакументаў.