![]() |


Філіялу «Слуцкі льнозавод» адкрытага акцыянернага таварыства «Валожынскі льнокамбінат» пад пасевы льну сёлета адведзена 1 360 гектараў плошчаў у Слуцкім раёне і 350 гектараў – у Капыльскім. Падрыхтоўку глебы, сяўбу, апрацоўку, уборку льну праводзіць механізаваны атрад прадпрыемства. Вырошчваннем ільну займаюцца і ў СВК «Раманава», «Падлессе-2003».
На ўборцы ўраджаю па стану на 12 жніўня лепшых вынікаў ДАБІЛІСЯ:
Ураджай-2010
Хоць яшчэ не ўсё зерне ляжыць у засеках, аграрнікі Случчыны актыўна закладваюць аснову ўраджаю наступнага года. У раённым сельскагаспадарчым унітарным прадпрыемстве «Саўгас «Слуцк» сёлета пад азімую сяўбу адведзена 1 270 гектараў.
Ураджай-2010
Да прыёмкі зерня новага ўраджаю ў адкрытым акцыянерным таварыстве «Слуцкі камбінат хлебапрадуктаў» падрыхтаваліся загадзя. У лік дзяржзаказу хлебаробы Слуцкага, Салігорскага, Старадарожскага і Любанскага раёнаў павінны паставіць на прадпрыемства 33 850 тон харчовага зерня. Усяго ж на камбінаце плануюць прыняць сёлета каля 150 000 тон зерня. Менавіта столькі патрэбна, каб бесперабойна на працягу года працавалі ўсе цэхі.
Нарыхтоўкі
Вецер страсянуў галіны яблыні – пасыпаліся сакавітыя чырванабокія плады. На кампот – мнагавата, а на захоўванне апад не пакладзеш. Чалавек гаспадарлівы і беражлівы абавязкова задумаецца, як не даць прапасці ўраджаю. І ў першую чаргу паспрабуе здаць яблыкі на перапрацоўку. Я завітала ў магазін №14 райспажыўтаварыства ў вёсцы Лучнікі.
Камбайнавы экіпаж сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Аграфірма «Лучнікі» ў складзе Міхаіла Міхайлавіча Скрундзіка і Сяргея Уладзіміравіча Клешчукевіча ўваходзіць у тройку лідараў у вобласці па намалоту зерня. Дарэчы, яны першыя ў раёне перасягнулі тысячны рубеж.


