Обратная связь
Карта сайта
О проекте
Проекты
Официально
УЧАСТКОВЫЕ ИНСПЕКТОРЫ МИЛИЦИИ СЛУЦКОГО РАЙОННОГО ОТДЕЛА ВНУТРЕННИХ ДЕЛ
Радио
“Весткi Случчыны”
Наши партнеры
Слуцкий районный исполнительный комитет
Белорусское телеграфное агентство
Минский областной исполнительный комитет
Происшествия
Жахлівыя здарэнні на Случчыне
30.07.2010

ЗАБОЙСТВЫ. На мінулым тыдні ў вёсцы Ануфравічы знойдзены труп 30-гадовага мужчыны з колата-рэзанымі раненнямі грудной клеткі і левай нагі. У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў устаноўлена, што забойства ўчыніў 42-гадовы жыхар гэтай жа вёскі, які ўжо мае судзімасць. У вёсцы Мялешкі ў скверы непадалёку ад школы пасля распіцця спіртных напіткаў ад цяжкіх цялесных пашкоджанняў памёр 56-гадовы мужчына. «Дапамаглі» яму трое сабутэльнікаў, сярод якіх адзін непаўналетні.

ЗДАРЭННІ НА ДАРОЗЕ. 44-гадовы мужчына не справіўся з кіраваннем аўтамабілем з’ехаў у  кювет, дзе сутыкнуўся з дрэвам. У выніку ДТЗ пасажыр аўтамабіля загінуў на месцы здарэння, а вадзіцель атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні. Вадзіцель велікагрузнага аўтамабіля ў стане алкагольнага ап’янення наехаў на двух веласіпедыстаў і знік з месца здарэння. Адзін з пацярпелых памёр у рэанімацыйным аддзяленні бальніцы. Асоба віноўніка ДТЗ устаноўлена. 34-гадовая случчанка на аўтадарозе Навадворцы – Кірава пры выездзе на галоўную дарогу  наехала на скутэрыста 1935 года нараджэння. Ад атрыманых ран ён памёр на месцы.

«ЗНАХОДКІ». Пры правядзенні меліярацыйных работ на беразе ракі Случ быў знойдзены шкілет чалавека. У той жа дзень жыхар адной з вёсак раёна падчас пасьбы кароў таксама знайшоў труп мужчыны.

ТАПЕЛЬЦЫ. За мінулы тыдзень у вадаёмах Случчыны загінулі тры чалавекі. Паважаныя случчане, будзьце ўважлівымі, не пагарджайце правіламі паводзін на вадзе, асабліва падчас спякотнага надвор’я!

БРАГА. Выяўлены факт захоўвання 160 літраў брагі ў доме нідзе не працуючай жанчыны. Таксама ў яе знайшлі 11,5 літра самаробнага алкагольнага напітку і самагонны апарат. Праводзіцца праверка.

Всего 0 комментария:
Добавить комментарий:
Автор*
E-mail*
Введите цифры*
Обновить рисунок
Комментарий*
Поля отмеченные * обязательны для заполнения
Новость дня
03.09.2010
02.09.2010
02.09.2010
02.09.2010
02.09.2010
Новости 
03.09.2010
02.09.2010
02.09.2010
02.09.2010
30.08.2010
Архив
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
© Слуцкий край, 2009
Разработка и поддержка сайта БЕЛТА