Обратная связь
Карта сайта
О проекте
Проекты
Официально
УЧАСТКОВЫЕ ИНСПЕКТОРЫ МИЛИЦИИ СЛУЦКОГО РАЙОННОГО ОТДЕЛА ВНУТРЕННИХ ДЕЛ
Радио
“Весткi Случчыны”
Наши партнеры
Слуцкий районный исполнительный комитет
Белорусское телеграфное агентство
Минский областной исполнительный комитет
Спорт
Случчане – у пераможцах
30.07.2010

На працягу двух месяцаў у  Мінскай вобласці праходзілі спаборніцтвы на Кубак і першынство вобласці па пляжнаму валейболу. Валейбалісты пераадолелі чатыры этапы спаборніцтваў: першы праходзіў у Мядзелі, трэці – у Маладзечна, другі і чацвёрты этапы прымала Случчына.

15 – 17 ліпеня мужчынскія і жаночыя каманды з 14 раёнаў спрачаліся за званне лепшых на слуцкім пляжы ў раёне 11-га гарадка. З мужчынскіх каманд у фінальным этапе прынялі ўдзел прадстаўнікі 14 раёнаў Мінскай вобласці, роўных не было случчанам – Алегу Бойку і Ігару Дарошку (на здымку). Яны не толькі перамаглі ў камандным першынстве, але і сталі лепшымі ў асабістым заліку. На другую прыступку п’едэстала гонару ўзнялася каманда Маладзечанскага раёна, «бронза» – у валейбалістаў Бярэзінскага раёна.

Сярод 11 жаночых дуэтаў па пляжнаму валейболу лепшымі сталі валейбалісткі з Маладзечанскага раёна, «серабро» – за случчанкамі, замыкаюць тройку лідараў валейбалісткі Пухавіцкага раёна.

22 – 25 ліпеня ў фінальным этапе спаборніцтваў сышліся юнацкія і дзявочыя валейбольныя каманды. Сярод юнакоў 1992–1993 гадоў нараджэння перамогу святкавалі случчане. Другое месца – у юнакоў з Мінскага раёна, трэцяе – за Крупскім раёнам. Сярод дзявочых каманд 1992–1993 гадоў нараджэння лепшай прызнана каманда Маладзечанскага раёна, «серабро» – у Слуцкага раёна, трэцяе месца – у каманды Крупскага раёна. У асабістым заліку гэтай узроставай катэгорыі лідзіруюць случчане  Антон Машко, Максім Бакун, Яўгенія Гаркавая, Вераніка Шаўчэнка. Сярод юнакоў 1994–1995 гадоў нараджэння перамаглі прадстаўнікі Случчыны, другое месца – у каманды Крупскага раёна, трэцяе – у Мінскага раёна. Дзявочая каманда Маладзечанскага раёна перамагла ў гэтай узроставай катэгорыі, случчанкі – другія, замыкаюць тройку лідараў прадстаўніцы Крупскага раёна. Случчане Андрэй Казак і Аляксандр Шот сталі лепшымі ў асабістым заліку сярод юнакоў 1994–1995 гадоў нараджэння.

Всего 0 комментария:
Добавить комментарий:
Автор*
E-mail*
Введите цифры*
Обновить рисунок
Комментарий*
Поля отмеченные * обязательны для заполнения
Новость дня
03.09.2010
02.09.2010
02.09.2010
02.09.2010
02.09.2010
Новости 
03.09.2010
02.09.2010
02.09.2010
02.09.2010
30.08.2010
Архив
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
© Слуцкий край, 2009
Разработка и поддержка сайта БЕЛТА