Обратная связь
Карта сайта
О проекте
Проекты
Официально
УЧАСТКОВЫЕ ИНСПЕКТОРЫ МИЛИЦИИ СЛУЦКОГО РАЙОННОГО ОТДЕЛА ВНУТРЕННИХ ДЕЛ
Радио
“Весткi Случчыны”
Наши партнеры
Минский областной исполнительный комитет
Белорусское телеграфное агентство
Слуцкий районный исполнительный комитет
Общество
Станцыя Слуцк – лепшая ў краіне
30.07.2010

Па выніках работы за першае паўгоддзе 2010 года чыгуначная станцыя Слуцк Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі сярод участковых станцый краіны заняла першае месца, лідзіруючую пазіцыю займае калектыў станцыі і ў сваім аддзяленні.

– Гэта не дзіва, бо ў нас працуюць старанныя, адказныя людзі, – гаварыў начальнік станцыі Мікалай Мікалаевіч Цімафіевіч. – Зладжаная работа ўсіх службаў прыносіць добрыя вынікі – садзейнічае бесперабойнай рабоце чыгункі. Кіраўніцтва ў сваю чаргу не забывае пра работнікаў. Мы працуем над паляпшэннем умоў працы, забяспечваем працаўнікоў спецадзеннем, сродкамі аховы здароўя, абсталявалі душавыя пакоі. Будзем укараняць сістэму аўтаматычнага кіравання перавозачным працэсам, аўтаматызаваць працоўнае месца таварнага касіра і шмат іншага. Вялікую ўвагу надаём захаванню тэхналагічнай і працоўнай дысцыпліны.


На чыгунцы 32 гады працуе машыніст цеплавоза абаротнага дэпо Слуцк Сяргей Іванавіч Бруй. Пасля службы ў арміі ён прайшоў навучанне на памочніка машыніста ў дарожна-тэхнічнай школе ў Баранавічах. Па выбранай спецыяльнасці працаваў на дызель-цягніках, быў задзейнічаны на пасажырскіх перавозках, а потым прайшоў курсы машыніста.

– Дарэчы, у нашай сям’і дынастыя чыгуначнікаў. Акрамя мяне свой лёс з чыгункай звязалі мой дзядзька, старэйшы брат, жонка, сын і дачка. Агульны наш стаж ужо будзе каля 150 гадоў, – з гонарам гаварыў Сяргей Іванавіч. – А працуе са мной саставіцель цягнікоў Сяргей Уладзіміравіч  Бяліцкі – вельмі адказны, сумленны чалавек. Двойчы яму не трэба паўтараць, усё разумее з паўслова.

С.У. Бяліцкі на чыгуначнай станцыі Слуцк – 12 гадоў. Пачынаў рэгуліроўшчыкам. Таксама на станцыі працуе рэгуліроўшчыкам і яго брат-блізнец Аляксандр. Па словах суразмоўцаў, работа ім падабаецца, хоць і лёгкай яе не назавеш, ды добрую заработную плату атрымліваюць, а гэта немалаважны фактар.
Дзяжурная па сартавальнай горцы Людміла Мікалаеўна Ляткоўская «запісалася» ў чыгуначнікі ў 1973 годзе.

– Калі ў дзяцінстве ўбачыла ў цягніку правадніцу, то адразу ж вырашыла пайcці па слядах свайго бацькі, які 25 гадоў самааддана служыў на чыгунцы, – расказвала Л.М. Ляткоўская – Работа ад нас патрабуе аператыўнасці, дакладнасці і арганізаванасці – толькі тады можна разлічваць на станоўчы вынік. Напярэдадні прафесійнага свята віншую чыгуначнікаў і жадаю ім здароўя, дабрабыту, здзяйснення ўсіх мар і надзей. Няхай вам заўсёды шчасціць у жыцці!

НА ЗДЫМКАХ: Л.М. Ляткоўская; С.У. Бяліцкі і С.І. Бруй.

Ірына КАВАЛЕНКА.

 


Уважаемые работники и ветераны труда станции Слуцк транспортного республиканского унитарного предприятия «Могилёвское отделение Белорусской железной дороги»!

От имени Слуцкого районного исполнительного комитета поздравляю вас с профессиональным праздником – Днём железнодорожника!
Эффективная работа железнодорожного транспорта является основой развития любого региона.

Коллектив станции Слуцк Могилёвского отделения  Белорусской железной дороги успешно решает поставленные задачи, обеспечивает надёжную, бесперебойную работу железнодорожного транспорта, своевременную перевозку грузов и пассажиров, наращивает производственные мощности. Всё это положительно сказывается на развитии Слуцкого района. Желаю вам крепкого здоровья, счастья, благополучия и успехов в профессиональной деятельности на благо Беларуси.

Председатель Слуцкого районного
исполнительного комитета                           В.В. ДОМАНЕВСКИЙ.

 

Руководство, районный профсоюз работников железной дороги и совет ветеранов Могилёвского отделения Белорусской железной дороги в канун Дня железнодорожника от всей души поздравляют всех работников и ветеранов белорусской стальной магистрали с профессиональным праздником! Искренние слова благодарности – всем, кто гордится званием железнодорожника и прикладывает максимум усилий, чтобы эта профессия всегда оставалась почётной. Дорогие железнодорожники, пусть вам сопутствуют хорошее настроение и удача в делах, осуществляются новые проекты и планы. Счастья вам, мира и добра!

Пусть ровно бьётся пульс железных вен,
И поезда всегда приходят в срок,
Добра и счастья мы желаем всем,
Надёжных рельсов и прямых дорог!

Всего 0 комментария:
Добавить комментарий:
Автор*
E-mail*
Введите цифры*
Обновить рисунок
Комментарий*
Поля отмеченные * обязательны для заполнения
Новость дня
03.09.2010
02.09.2010
02.09.2010
02.09.2010
02.09.2010
Новости 
03.09.2010
02.09.2010
02.09.2010
02.09.2010
30.08.2010
Архив
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
© Слуцкий край, 2009
Разработка и поддержка сайта БЕЛТА