Обратная связь
Карта сайта
О проекте
Проекты
Официально
УЧАСТКОВЫЕ ИНСПЕКТОРЫ МИЛИЦИИ СЛУЦКОГО РАЙОННОГО ОТДЕЛА ВНУТРЕННИХ ДЕЛ
Радио
“Весткi Случчыны”
Наши партнеры
Слуцкий районный исполнительный комитет
Белорусское телеграфное агентство
Минский областной исполнительный комитет
Культура
«Случчанскія святкі»: з Балгарыі – з перамогай
30.07.2010

Лета – пара фестывальная. Творчым калектывам у гэты час не да адпачынку. Пакуль у Віцебску гучалі мелодыі «Славянскага базару-2010», у сонечным горадзе Нясебыр у Балгарыі народны ансамбль народнай песні і музыкі «Случчанскія святкі» (кіраўнік Сяргей Сцяпанавіч Пратасевіч) пакараў Еўрапейскі фальклорны чэмпіянат «Еўрафорум-2010».

– Народны калектыў народнай песні і музыкі «Случчанскія святкі» сёлета ўпершыню прымаў удзел у Еўрапейскім фальклорным чэмпіянаце «Еўрафорум-2010», – расказаў кіраўнік калектыву С.С. Пратасевіч. – Форум праходзіў на працягу дзесяці дзён. У ім прымалі ўдзел фальклорныя калектывы з Расійскай Федэрацыі, Польшчы, Літвы, Ізраіля, самым шматлікім было прадстаўніцтва Балгарыі, а Рэспубліку Беларусь на форуме прадстаўляў наш калектыў. Мы ўдзячны кіраўніцтву цукроварафінаднага камбіната за ўнікальную магчымасць прыняць удзел у чэмпіянаце такога ўзроўню.

З першага выступлення ансамбль «Случчанскія святкі» знайшоў свайго слухача і па выніках «Еўрафоруму-2010» стаў уладальнікам Гран-пры чэмпіянату «Залаты Арфей», залатога медаля Еўрафоруму, дыплома ў намінацыі «Адкрыццё чэмпіянату». «Случчанскія святкі» таксама прызнаны абсалютным еўрапейскім чэмпіёнам і лаўрэатам Еўрапейскага фальклорнага чэмпіянату «Еўрафорум-2010». З добрым ураджаем узнагарод вярнуліся нашы землякі на родную Случчыну.

«Случчанскія святкі», дарэчы, выступалі ў Балгарыі ў новым саставе: разам з узорным ансамблем танца «Канфеці». А яшчэ «Случчанскія святкі» запрашаюць маладых людзей на праслухоўванне.
– Шукаем маладыя таленты, – патлумачыў С.С. Пратасевіч. – Усіх, чыя душа спявае, будзем рады бачыць на праслухоўванні ў наш калектыў. Даведкі – па тэлефонах: 714-48-46 (velcom), 272-71-32 (MTС). Разам будзем праслаўляць родную Случчыну!

НА ЗДЫМКУ: С.С. Пратасевіч з Гран-пры чэмпіянату «Залаты Арфей» дзеліцца ўражаннямі з прадстаўнікамі тэлебачання.

Наталля ЖУК.

Всего 0 комментария:
Добавить комментарий:
Автор*
E-mail*
Введите цифры*
Обновить рисунок
Комментарий*
Поля отмеченные * обязательны для заполнения
Новость дня
03.09.2010
02.09.2010
02.09.2010
02.09.2010
02.09.2010
Новости 
03.09.2010
02.09.2010
02.09.2010
02.09.2010
30.08.2010
Архив
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
© Слуцкий край, 2009
Разработка и поддержка сайта БЕЛТА